Кіраўскі сельсавет (Нараўлянскі раён)
Кіраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Нараўлянскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кіраў |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 700 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2355 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Кі́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кіраў.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Махаедаўскі сельсавет у складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Махаеды. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аляксандраўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў Нараўлянскім раёне Палескай вобласці. 20 красавіка 1939 года вёска Махаеды перайменавана ў вёску імя Кірава, а сельсавет — у Кіраўскі. З 8 студзеня 1954 года ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета — вёска Кірава — перайменавана ў Кіраў. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вуглоўскага сельсавета, 26 верасня 2006 года — тэрыторыя скасаванага Красноўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Буда Красноўская, Дзяржынск, Красноўка, Маскалёўка, Нічыпараўка, Хамянкі)[1]. 26 верасня 2008 года скасаваны вёскі Бук і Хутар Сяргееў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 700 чалавек[3], з іх 83,3 % — беларусы, 6,9 % — украінцы, 4,6 % — рускія, 4,6 % — палякі[4].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области
- ↑ Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 26 сентября 2008 г. № 71 Об упразднении сельских населенных пунктов Бук, Хутор Сергеев Кировского сельсовета Наровлянского района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.