Кіраўскі сельсавет (Жлобінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіраўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кірава
Дата ўтварэння 21 жніўня 1925
Насельніцтва (2009) 2 216
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Кі́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Кірава.

Утвораны 21 жніўня 1925 года як Свяцкі (Святкоўскі) сельсавет у складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Святое. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 20 красавіка 1939 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску імя Кірава, а сельсавет — у Кіраўскі. З 29 красавіка 1950 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна[1]. 9 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бабоўскага сельсавета (вёска Піцераўка)[2]. 4 студзеня 2002 года ў склад сельсавета з Майскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Бабоўка, Баршчоўка, Даліна, Лугавая Вірня і Падлессе).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2216 чалавек[3], з іх 84,9 % — беларусы, 10,2 % — рускія, 3,6 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 29 апреля 1950 г. О перечислении Кировского сельского Совета, Рогачевского района, Гомельской области, в состав Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.