Кіра Георгіеўна Муратава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кіра Георгіеўна Муратава
укр.: Кіра Георгіївна Муратова
Muratova.jpg
Дата нараджэння: 5 лістапада 1934(1934-11-05)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 6 чэрвеня 2018(2018-06-06)[2] (83 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Маці: Natalia Isaakovna Scurtu[d]
Адукацыя:
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст, актрыса
Узнагароды:
IMDb: nm0613645
Commons-logo.svg Кіра Георгіеўна Муратава на ВікіСховішчы

Кіра Георгіеўна Муратава (пры нараджэнні Караткова, 5 лістапада 1934, Сарока, Бесарабія, Каралеўства Румынія — 6 чэрвеня 2018, Адэса, Украіна) — украінскі і савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст і актрыса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучала філалогію ў МДУ, у 1959 годзе скончыла рэжысёрскі факультэт УДІКа, дзе вучылася ў майстэрні Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай.

У 1961 году Кіра Муратава стала рэжысёрам на Адэскай кінастудыі. Як сцэнарыст і рэжысёр Муратава дэбютавала ў 1962 годзе, разам са сваім будучым мужам Аляксандрам Ігаравічам Муратавым паставіла кароткаметражны фільм «Ля стромкага яра», праз два гады, з ім жа зняла поўнаметражную стужку «Наш сумленны хлеб». Першымі самастойнымі фільмамі «Кароткія сустрэчы» (1967) і «Доўгія праводзіны» (1971) рэжысёр заявіла пра цікавасць да сучаснай маральнай праблематыкі і неадназначных чалавечых характараў (фільмы былі «пакладзеныя на паліцу»).

Пасля скандалаў з кіраўніцтвам Адэскай кінастудыі ёй давялося з’ехаць з Адэсы ў Ленінград, дзе на «Ленфільме» з’явілася карціна «Зведваючы белы свет» (1978). У гэты перыяд яна пазнаёмілася з мастаком Яўгенам Галубенкам, які стаў яе другім мужам і суаўтарам сцэнарыяў. Сярод найбольш прыкметных яе прац — «Змена долі» (1987) і «Астэнічны сіндром» (1989), стужкі, якія звярнулі да сябе значную ўвагу крытыкі і грамадства.

Апошняя стужка рэысёра была ўдастоеная Спецыяльнага прыза журы «Срэбны мядзведзь» 40-га Берлінскага кінафестывалю (1990) і кінапрэміі «Ніка» за найлепшы гульнявы ​​фільм (1991 год). Пасля прэм’еры карціны «Вечнае вяртанне» заявіла, што сыходзіць з кінематографа.

Памерла 6 чэрвеня 2018 года ў Адэсе.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. BBC Online — 1997. Праверана 7 чэрвеня 2018.
  3. Русланович Г. Г. Украінская праўда / пад рэд. М. Севгіль — 2000. Праверана 7 чэрвеня 2018.