Кіргізскі каганат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кіргізскі каганат
840 г. — 924 г.



Kirgisen-Reich (840-924).PNG
Сталіца Кемджыкет
Мова(ы) енісейская кіргізская
Рэлігія шаманізм, маніхейства
Форма кіравання манархія
ажо

Кіргі́зскі кагана́т — старажытная дзяржава енісейскіх кіргізаў (840924 гг.). Ахоплівала значныя тэрыторыі поўдню Сібіры, сучасных Манголіі, паўночнага і заходняга Кітая, усходу Казахстана і Кыргызстана. Меркаваная плошча — каля 8 млн км². Насельніцтва — да 5 млн чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржава енісейскіх кіргізаў пачала фарміравацца ў Мінусінскай катлавіне з VI ст. першапачаткова як частка Цюркскага каганата. У канцы VII — пачатку VIII ст. правадыр енісейскіх кіргізаў Барсбек дамогся незалежнасці і даравання тытула кагана. Аднак яго далейшая барацьба супраць Цюркскага каганата скончылася яго смерцю на полі бою ў 711 г. У 722 г. ад енісейскіх кіргізаў у імперыю Тан было накіравана пасольства, што сведчыць пра захаванне імі пэўнай самастойнасці нават пасля паражэння Барсбека.

У 745 г. адбылося падзенне Цюркскага каганата. Найбольш уплывовай дзяржавай стэпавых раёнаў Азіі стаў Уйгурскі каганат. У вайне 751758 гг. уйгуры перамаглі енісейскіх кіргізаў і іх саюзнікаў. У 795 г. кіргізы ўзнялі паўстанне, але яно было задушана. Больш паспяховым было паўстанне ў 820-я гг., калі правадыр кіргізаў ажо абвясціў сябе самастойным. Войны з Тыбетам і ўнутраны разлад не дазволілі уйгурам арганізаваць паспяховую ваенную кампанію ў Мінусінскую катлавіну. У 840 г. на бок кіргізаў перайшоў адзін з найбольш выбітных уйгурскіх палкаводцаў Гуйлу Махэ, які аказаў ажо дапамогу ў перамозе над уйгурамі і забойстве іх валадара. У 843 г., калі пасланец кіргізаў наведаў імперыю Тан, то быў там узвялічаны вышэй за пасланца саюзнай дзяржавы Бахай.

Нягледзячы на паражэнне, уйгуры здолелі захаваць сваю дзяржаўнасць у Турфанскім аазісе. Барацьба супраць іх адымала значныя рэсурсы Кіргізскага каганата. У пачатку X ст. уйгуры звярнуліся за дапамогай да кіданьскага кагана Елюя Амбагая. У 916 г. і 924 г. кідані арганізавалі дзве ваенныя кампаніі на захад, дзе, аднак, не сустрэлі супраціўлення кіргізаў.

Экспансія кіданяў, відавочна, не разбурыла дзяржаву енісейскіх кіргізаў на поўдні Сібіры. Пазней кіргізы называліся заходнімі суседзямі кіданьскай імперыі Ляа. У 1207 г. землі енісейскіх кіргізаў былі ўключаны ў дзяржаву Чынгісхана. Частка кіргізаў, адарваная экспансіяй кіданяў, апынулася ў раёне Турана і трапіла ў залежнасць ад уйгураў. Пазней на Цянь-Шані яны сфарміравалі самастойны кіргізскі этнас.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]