Кірджалі
Выгляд
| Кірджалі | |
|---|---|
| Кирджали | |
| Жанр | аповесць |
| Аўтар | Аляксандр Сяргеевіч Пушкін |
| Мова арыгінала | руская |
| Дата напісання | 1834 |
| Дата першай публікацыі | 1834[1] |
«Кірджалі́» — аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная меркавана ў кастрычніку—лістападзе 1834 года і апублікаваная ў снежаньскім нумары «Библиотеки для чтения» таго ж года[1].
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Пра Кірджалі Пушкін упершыню пачуў, калі жыў у Кішынёве (1823). Яму пра гэта распавёў М. І. Лекс, які служыў з ім у канцылярыі. Першапачаткова Пушкін хацеў выкарыстаць вобраз Кірджалі ў вершаваным накідзе «Чыноўнік і паэт», у 1828 годзе Пушкін задумаў паэму «Кірджалі» («Ў зялёных стэпах Буджака»). Аўтар вярнуўся да тэмы, калі той жа Лекс у 1833-1834 гадах распавёў яму гісторыю ўцёкаў Кірджалі. Аповесць Пушкіна заканчваецца ўцёкамі Кірджалі — яму не было вядома, што Кірджалі зноў злавілі і павесілі ў Ясах 24 верасня 1834 года[2].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- У аповесці аўтар кажа, што сапраўднае імя Кірджалі яму невядома. Згодна з некаторымі архіўнымі данымі, сапраўднае імя Кірджалі — Георгій.
- У аповесці дата выдачы Кірджалі туркам — верасень 1821 года, у сапраўднасці гэта адбылося ў лютым 1823 года.
- Кірджалі (балг. кърджали, тур. kırcali) — разбойнік, які дзейнічае ў адкрытым полі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Пушкин, А. С. Кирджали // Библиотека для чтения. — 1834. — Т. 7. — С. 197—204.
- ↑ «Паводле некаторых звестак Кірджалі быў злоўлены і павешаны ў Ясах 24 верасня 1834 года» (заўвага рэдактара ў кнізе: Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений: В 10 томах. — Л.: Наука, 1978. — Т. 6. Художественная проза).