Кірк Керкаран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірк Керкаран (Грыгор Грыгаран)
англ.: Kirk Kerkorian
арм.: Քըրք Քըրքորյան
Імя пры нараджэнні Грыгор Грыгаран
Род дзейнасці Прэзідэнт і ўладальнік холдынгавай кампаніі «Tracinda Corporation»
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1917(1917-06-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 2015(2015-06-15)[1] (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Жонка Lisa Bonder[d]
Дзеці Linda Kerkorian Kemper[d]
Месца працы
Узнагароды і прэміі

Нацыянальны Герой Арменіі— 2004

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кірк Керкаран (англ.: Kirk Kerkorian, арм.: Քըրք Քըրքորյան), Грыгор Грыгаран (арм.: Գրիգոր Գրիգորյան) 6 чэрвеня 1917, Фрэсна, Каліфорнія, ЗША16 чэрвеня 2015, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі прадпрыемец, мільярдэр армянскага паходжання[2]. Прэзідэнт і ўладальнік холдынгавай кампаніі «Tracinda Corporation» са штаб-кватэрай у Беверлі-Хілз, Каліфорнія. Паводле часопіса «Форбс», агульны стан Керкарана ў 2007 ацэньваўся ў 18 млрд долараў (7-е месца месца ў спісе Forbes)[3], у 2010 — у 3,1 млрд долараў (307-е месца ў спісе мільярдэраў Forbes)[4], у 2012 годзе — 3,3 млрд долараў. На 2015 год яго стан ацаняўся каля 4,2 мільярдаў долараў. Быў вядомы як адзін з асноўных бізнес-фігур Лас-Вегаса і як «бацька мегакурорта». 40 % гатэляў і казіно Лас-Вегаса належала Кірку Керкарану. З'яўляўся адным з найбольш багатых жыхароў Беверлі-Хілз.

У 2004 годзе быў ганараваны звання Нацыянальны Герой Арменіі і атрымаў ордэн «Радзіма»[5].

Зноскі

  1. а б Kirk Kerkorian // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. U.S.-Armenian Tycoon Kirk Kerkorian Dies, by Emil Danielyan, Radio Liberty
  3. #7 Kirk Kerkorian — Список миллиардеров Forbes, Forbes.com, 09.20.07
  4. #307 Kirk Kerkorian — Список миллиардеров Forbes, Forbes.com, 03.10.10 (англ.)
  5. Шарль Азнавур и Кирк Керкорян — Национальные Герои Армении