Перайсці да зместу

Кірылаўка (Клімаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Кірылаўка
руск.: Кирилловка
52°06′36″ пн. ш. 32°09′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клімаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 396 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243051
Код АКАТП 15228832001
Паказаць/схаваць карты
Кірылаўка (Расія)
Кірылаўка
Кірылаўка

Кірылаўка[2] (руск.: Кирилловка) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Кірылаўскага сельскага паселішча.

Кірылаўка заснавана ў канцы XVIII стагоддзя. У XIX стагоддзі ў ёй дзейнічаў бровар.

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці.

Падчас Другой сусветнай вайны сяло знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, а 9 сакавіка 1942 года сяло было спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сяло аднавілі і ў 1944 годзе яно ўвайшло ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.

Да 2005 года адміністрацыйны цэнтр Кірылаўскага сельсавета.