Кірыл Ігаравіч Чарнавок
Поўнае імя | Кірыл Ігаравіч Чарнавок | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 студзеня 2003[1] (21 год) |
||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||
Рост | 177 см[2] | ||||||||||||
Вага | 73 кг[2] | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | БАТЭ | ||||||||||||
Нумар | 28 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Кірыл Чарнавок (нар. 2 студзеня 2003, Верхнядзвінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у родным Верхнядзвінску, дзе трэнерам быў яго бацька, Ігар Чарнавок. Пазней далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў, тады ж стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды.
У пачатку 2021 года акадэмія «Дынама» перайшла да брэсцкага «Руха», куды перабраўся і паўабаронца. Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўным складам «Руха». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Мінскам» (2:2). У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У пачтаку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Мінск»[3]. У сталічным клубе таксама часцей выхадзіў на замену. У пачатку 2023 года праходзіў прагляд ва ўладзікаўказскай «Аланіі»[4], пазней вярнуўся ў Мінск. У сезоне 2023 стаў пераважна выхадзіць у стартавым складзе каманды.
У жніўні 2023 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ да канца 2025 года[5].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2020 | дубль | Дынама | 12 | 3 | |
2021 | Д1 | Рух | 14 | 0 | |
2022 | Д1 | Мінск | 25 | 3 | |
2023 (1) | Д1 | Мінск | 13 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://fcminsk.by/player/kirill-chernook-2/
- ↑ а б http://www.fcbate.by/team/base/116
- ↑ Кирилл Черноок сменил "Рух" на "Минск" (руск.). football.by (31 сакавіка 2022). Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ Черноок проходит просмотр в "Алании" (руск.). football.by (22 студзеня 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ Кирилл Черноок сменил "Минск" на БАТЭ (руск.). football.by (4 жніўня 2023). Праверана 6 жніўня 2023.