Перайсці да зместу

Кірыл Аляксандравіч Прамудраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кірыл Прамудраў
Поўнае імя Кірыл Аляксандравіч Прамудраў
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1992(1992-06-11)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см[3]
Вага 76 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 6
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 109 (15)
2015—2017 Беларусь Дынама (Мінск) 44 (5)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 24 (0)
2018   Беларусь Прамень (Мінск) 13 (0)
2019— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 109 (13)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лютага 2014

Кірыл Прамудраў (нар. 11 чэрвеня 1992, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама». У 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўны склад каманды, а ў сезоне 2012 замацаваўся ў аснове.

У сезоне 2013 ужо трывала выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. З верасня 2013 года, пасля таго як галоўным трэнерам стаў Сяргей Кавальчук, стаў выступаць у якасці апорнага паўабаронцы. Усяго за сезон правёў 30 матчаў (з 32), забіў 5 галоў.

У сезоне 2014 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы брэсцкага клуба. Выдатна пачаў сезон 2015, калі быў падцягнуты бліжэй да атакі і наладзіў узаемадзейнічанне з вопытным Раманам Васілюком, дзякуючы чаму хутка стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату 2015. У выніку, цікавасць да Кірыла сталі праяўляць розныя клубы, у тым ліку і замежныя.

29 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Прамудрава ў мінскае «Дынама»[5]. У складзе мінчан здолеў замацавацца ў стартавым складзе толькі бліжэй к канцу сезона, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2016 ужо быў трывалым іграком асновы мінчан, аднак у першай палове сезона 2017 страціў месца ў складзе. У чэрвені 2017 года было абвешчана аб вяртанні Прамудрава ў брэсцкае «Дынама»[6]. У складзе брэстчан стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду сталічнаму «Промню»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года вярнуўся ў Брэст[8], а ў студзені 2019 года разарваў кантракт з «Дынама»[9] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у 2020 годзе стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[11]. У 2021 годзе заставаўся іграком асноўнага складу жодзінцаў. У студзені 2022 года падпісаў новае пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[12]. У студзені 2023 года чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[13]. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды і ў гэтай якасці дапамог ёй заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[14].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльДынама (Брэст)Беларусь292
2011Д1Дынама (Брэст)Беларусь150
2012Д1БрэстБеларусь211
2013Д1Дынама (Брэст)Беларусь305
2014Д1Дынама (Брэст)Беларусь293
2015 (1)Д1Дынама (Брэст)Беларусь146
2015 (2)Д1Дынама (Мінск)Беларусь81
2016Д1Дынама (Мінск)Беларусь284
2017 (1)Д1Дынама (Мінск)Беларусь80
2017 (2)Д1Дынама (Брэст)Беларусь140
2018 (1)Д1Дынама (Брэст)Беларусь100
2018 (2)Д1ПраменьБеларусь130
2019Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь201
2020Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь216
2021Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь243
2022Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь171
2023Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь272
  1. Kirill Premudrov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kirill Premudrov // FBref
  3. 1 2 https://torpedo-belaz.by/team/osnovnoy-sostav/premudrov-kirill/
  4. http://torpedo-belaz.by/player/premudrov-kirill/
  5. Минское «Динамо» объявило о переходе Премудрова (руск.). by.tribuna.com.
  6. Брестское "Динамо" объявило о подписании контракта с Премудровым (руск.). football.by (28 чэрвеня 2017). Праверана 13 снежня 2023.
  7. Брестское "Динамо" отдало Премудрова в аренду "Лучу" (руск.). football.by (31 ліпеня 2018). Праверана 13 снежня 2023.
  8. Роткович, Иванов и Премудров покинули "Луч" (руск.). football.by (12 снежня 2018). Праверана 13 снежня 2023.
  9. Брестское "Динамо" рассталось с Премудровым (руск.). football.by (14 студзеня 2019). Праверана 13 снежня 2023.
  10. Премудров подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (17 студзеня 2019). Праверана 13 снежня 2023.
  11. "Торпедо-БелАЗ" продлило контракт с Премудровым (руск.). football.by (28 студзеня 2021). Праверана 13 снежня 2023.
  12. "Торпедо-БелАЗ" продлил контракты с Премудровым и Устиновым (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 13 снежня 2023.
  13. Премудров пролонгировал соглашение с Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (9 студзеня 2023). Праверана 13 снежня 2023.
  14. Премудров продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 13 снежня 2023.