Кірыл Валер’евіч Пячэнін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Кірыл Пячэнін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Валер’евіч Пячэнін
Нарадзіўся 18 сакавіка 1997(1997-03-18)[1] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 176 см
Вага 69 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 7
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — Беларусь Віцебск 29 (3)
2017   Беларусь Орша 11 (0)
2017   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 13 (1)
Нацыянальная зборная**
2017 — 2018 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (0)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
2019 — Беларусь Беларусь 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2019.

Кірыл Пячэнін (нар. 18 сакавіка 1997) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскага футбола, у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2016 годзе, ужо трывала замацаваўшыся ў рэзервовай камандзе, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з асновай «Віцебска», аднак у сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Оршы», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе.

У ліпені 2017 года на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[2]. 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе «Нафтана» ў матчы са «Слуцкам» (1:0). У наваполацкім клубе здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезона 2017 «Нафтан» выбыў у Першую лігу, і ў снежні 2017 года Пячэнін вярнуўся ў «Віцебск»[3].

У сезоне 2018 замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Літвы. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Уэльса (0:1).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Віцебск Беларусь 25 1
2016 дубль Віцебск Беларусь 29 7
2017 (1) Д2 Орша Беларусь 11 0
2017 (2) Д1 Нафтан Беларусь 13 1
2018 Д1 Віцебск Беларусь 29 3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]