Перайсці да зместу

Кірыл Валянцінавіч Васкаўцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Кірыл Валянцінавіч Васкаўцоў
Нарадзіўся 15 жніўня 2003(2003-08-15) (22 гады)
Калінкавічы, Гомельская вобласць, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Рост 202 см
Вага 98 кг
Пазіцыя цяжкі форвард
Драфт НБА не задрафтаваны, 2025
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мінск
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2019 Беларусь РДВАР
2019—2020 Беларусь Цмокі-Мінск-2
2019   Беларусь РЦАП-СДЮШАР
2020—2021 Беларусь Цмокі-Мінск
2021   Беларусь Цмокі-Мінск-2
з 2021 Беларусь Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кірыл Валянцінавіч Васкаўцоў (нар. 15 жніўня 2003, Калінкавічы, Гомельская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1]. Выступаў за зборную Беларусі.

Выхаванец СДзЮШАР №1 г. Калінкавічы. Першы трэнер — Алег Пятровіч Андрачык[2][3]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Мікалая Аляксандравіча Аляксеева[4].

З 2019 года выступаў за моладзевую, юніёрскую, рэзервовую і асноўную каманду БК «Мінск», а таксама за каманды «Мінска» па баскетболе 3х3[5]. Увайшоў у сімвалічную пяцёрку па выніках Кубка Беларусі-2025[6].

Выступаў за юнацкую (2018—2019) і моладзевую (2021) зборную Беларусі. З 2025 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі[7]. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[8], у складзе юніёрскай зборнай (U-18) па баскетболе 3х3 — бронзавы медаль Кубка свету-2021[9]. У складзе моладзевай зборнай (U-20) па баскетболе 3х3 стаў чэмпіёнам II гульняў краін СНД-2023 у Мінску[10], сярэбраным прызёрам I гульняў краін СНД-2021 у Казані[11].

Зноскі

  1. ПАЛОВА-2024. «ПРЫГАЖУНІ» И «ШАХТЕР-СОЛИГОРСК» – ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3
  2. Калинковичанин, игрок баскетбольного клуба "Минск" Кирилл Васковцов стал чемпионом II Игр стран СНГ
  3. В новом выпуске проекта "Первый тренер в судьбе чемпиона" история из южного города Беларуси — Калинковичей
  4. СОСТАВ национальной и сборных команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2024 год. Национальная команда (основной состав)
  5. Кирилл с нами!
  6. МИНСК – ОБЛАДАТЕЛЬ XXIX BETERA-КУБКА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
  7. СТАРТОВАЛ СБОР МУЖСКОЙ НАЦИОНАЛЬНОЙ СБОРНОЙ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ
  8. МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА!
  9. МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ - БРОНЗОВЫЙ ПРИЗЁР КУБКА МИРА 3Х3 U-18!
  10. СБОРНЫЕ БЕЛАРУСИ И РОССИИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3 – ЧЕМПИОНЫ II ИГР СТРАН СНГ
  11. Белорусские баскетболисты завоевали серебро на Играх стран СНГ в Казани