Кірыл Валянцінавіч Руды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кірыл Валянцінавіч Руды
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
12 ліпеня 2016 — 30 студзеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Віктар Бура
Пераемнік Мікалай Снапкоў

Нараджэнне 22 кастрычніка 1978(1978-10-22)[1] (42 гады)
Адукацыя БДЭУ
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Дзейнасць эканаміст, дыпламат
Месца працы

Кіры́л Валянці́навіч Ру́ды (нар. 1978, Мінск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, доктар эканамічных навук (2011), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 г. скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Застаўся на кафедры фінансаў, дзе працаваў спачатку асістэнтам, пасля дацэнтам. У 2001 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механізм выбару рэжыму абменнага курса» (навук. кіраўнік — Мікалай Заяц). У 2002 г. быў прызначаны намеснікам дэкана факультэта фінансаў і банкаўскай справы. Быў стыпендыятам праграмы Фулбрайта, якая фінансуецца федэральным урадам ЗША. На працягу 4 месяцў стажыраваўся ў Чыкага. Працаваў над «планам фінансавай стабілізацыі краін СНД»[2].

З 2007 да 2012 гг. быў саветнікам пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Са студзеня 2013 да чэрвеня 2013 гг. быў намеснікам генеральнага дырэктара ТАА «Бел-Хуавэй Тэхноладжыс».

Пасля быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па эканамічных пытаннях. З 2014 г. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 12 ліпеня 2016 да 30 студзеня 2020 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[3].

Валодае англійскай і кітайскай мовамі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты. Мае двух сыноў.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 чэрвеня 2020.
  2. Панкавец, З. Багданкевіч пра новага памочніка Лукашэнкі: «Талковы!» / Зміцер Панкавец // Наша Ніва. — 2013. — № 22 (811). — 12 чэрвеня. — С. 5.
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 12 июля 2016 г. № 266 «О назначении на должность» (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]