Кірыл Васільевіч Чыстоў
| Кірыл Васільевіч Чыстоў | |
|---|---|
| руск.: Кирилл Васильевич Чистов | |
| Дата нараджэння | 20 лістапада 1919[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 29 кастрычніка 2007[1] (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фалькларыст, этнограф, выкладчык універсітэта, этнолаг |
| Навуковая сфера | фалькларыстыка, этнаграфія і этналогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар гістарычных навук () |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар | |
| Вядомыя вучні | Tatyana Bernshtam[d] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Кіры́л Васі́льевіч Чысто́ў (20 лістапада 1919, Дзецкае Сяло, РСФСР — 29 кастрычніка 2007, Санкт-Пецярбург, Расія) — савецкі і расійскі фалькларыст і этнограф. Доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт РАН.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1937—1941 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1941 годзе добраахвотнікам пайшоў у партызанскі батальён. У 1940—1950-я гады стварыў аддзелы этнаграфіі і фалькларыстыкі ў складзе Карэла-Фінскай навукова-даследчай базы Акадэміі навук СССР (цяпер — Карэльскі навуковы цэнтр РАН). У 1948—1960 гадах арганізоўваў і ўзначальваў шматлікія навуковыя экспедыцыі па вывучэнні народнай (сялянскай) культуры Рускай Поўначы, руска-карэльскіх і руска-фінскіх фальклорных і культурных сувязей. З 1961 па 1990 год кіраваў аддзелам усходнеславянскай этнаграфіі Інстытута этнаграфіі імя М. М. Міклуха-Маклая АН СССР. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Русские народные социально-утопические легенды XVII-XIX вв.»[2]. У 1980—1991 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Советская этнография» (цяпер — «Этнографическое обозрение»). 29 снежня 1981 года быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР (з 1991 г. — Расійскай акадэміі навук) па Аддзяленні гісторыі па спецыяльнасці «этнаграфія».
Выбраныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Калевала» — великий эпос карело-финского народа. — Петрозаводск.: Институт истории, языка и литературы, 1949.
- Русские народные социально-утопические легенды XVII—XVIII вв. М., 1967. 341 с.
- Причитания Северного края, собранные Е. В. Барсовым. Т.I-II. СПб.: Наука, 1997.
- Преодоление рабства. Фольклор и язык «остарбайтеров» 1942—1944. М.: Звенья, 1998.
- Fliege, mein Briefchen, von Westen nach Osten. Auszüge aus Briefen russischer, ukrainischer und weissrussischer Zwangsarbeiterinnen und Zwangsarbeiter 1942—1944. Verlag P. Lang, Bern-Frankfurt a. Main, 1998.
- Der gute Zar und das ferne Land. Russische sozial-utopische Volkslegenden des 17.-19 Jahrhunderts. Verlag Wasmann, München, 1998.
- Кирилл Васильевич Чистов: Библиографический указатель. СПб, 2001.
- Русская народная утопия (генезис и функции социально-утопических легенд). СПб., 2003.
- Фольклор. Текст. Традиция. М.: ОГИ, 2005, 272 с. 2 000 экз. ISBN 5-94282-299-9
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Чистов Кирилл Васильевич // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Чистов, Кирилл Васильевич. Русские народные социально-утопические легенды XVII-XIX вв.: Автореферат дис. на соискание учёной степени доктора исторических наук / АН СССР. Ин-т этнографии им. Н. Н. Миклухо-Маклая. — Ленинград : [б. и.], 1966. — 26 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кирилл Васильевич Чистов / сост. Л. А. Калашникова, М. Я. Мельц; авт. вступ. ст. Т. А. Бернштам, Е. М. Мелетинский. М., 1995 (Материалы к биобиблиографии учёных. Сер. истории. Вып. 20)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гістарычная даведка на сайце Архіва РАН
- Некралог на сайце «Ruthenia.ru»
- Кузнецова, В. Кирилл Чистов и Карелия. Слово об учителе
- Матэрыялы да 90-годдзя К. В. Чыстова на сайце Кунсткамеры
- Гутарка з В. А. Цішковым
- 95 год з дня нараджэння К. В. Чыстова
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Пушкіне (Санкт-Пецярбург)
- Памерлі 29 кастрычніка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Камароўскіх могілках
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Этнографы СССР
- Фалькларысты СССР
- Гісторыкі Расіі
- Этнографы Расіі
- Фалькларысты Расіі
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Члены-карэспандэнты РАН