Кірыл Генадзевіч Алексіян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Кірыл Алексіян
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Генадзевіч Алексіян
Нарадзіўся 22 студзеня 1991(1991-01-22) (26 гадоў)
Мінск, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Крумкачы
Нумар 25
Кар'ера
Клубная кар'ера*
2008 — 2013 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 6 (0)
2012   Сцяг Беларусі Брэст 8 (0)
2013   Сцяг Беларусі Гомель 6 (0)
2013   Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 14 (2)
2014 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 30 (2)
2015 Сцяг Харватыі Хрвацкі Драгаволяц 7 (0)
2015 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 6 (1)
2016 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 22 (1)
2017 Сцяг Літвы Ёнава 7 (0)
2017 — Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск)
Нацыянальная зборная**
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 жніўня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 снежня 2014.

Кірыл Алексіян (нар. 22 студзеня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Крумкачы».

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Змена», пасля трапіў у БАТЭ. Гуляў за дубль, з 2009 пачаў трапляць у асноўную каманду. У 2011 гуляў у хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны», выйшаўшы на замену на 60-й хвіліне.

Другую палову 2012 правёў у арэндзе ў клубе «Брэст», а ў лютым 2013 быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[1]. Не змог замацавацца ў аснове гомельскага клуба.

У жніўні 2013 на правах арэнды перайшоў у «Граніт»[2], а ў сакавіку 2014 стаў іграком «Граніта» ўжо на трывалай аснове[3]. Замацаваўся ў аснове мікашэвіцкага клуба і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2015 года пакінуў «Граніт» па заканчэнні кантракта[4] і адправіўся на прагляд у харвацкі клуб «Істра-1961»[5]. У выніку падпісаў кантракт з іншым харвацкім клубам «Хрвацкі Драгаволяц»[6]. Улетку 2015 года, аднак, пакінуў Харватыю, так і не дамовіўшыся аб пераходзе ў «Істру-1961»[7].

Восенню 2015 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[8], але ўжо ў студзені 2016 года пакінуў яго[9]. У сакавіку 2016 знаходзіўся на праглядзе ў «Граніце», але падпісаннем кантракта ён не скончыўся[10]. У выніку, у красавіку папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[11]. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[12].

У лютым 2017 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане»[13], аднак у выніку падпісаў кантракт з літоўскім клубам «Ёнава»[14]. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком сталічных «Крумкачоў»[15].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Алексиян отдан в аренду "Гомелю"
  2. Алексиян и Шеряков продолжат в "Граните"
  3. Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
  4. Лютько, Моложавый, Волков и Алексиян покинули "Гранит". Баскаков и Луцевич на просмотре
  5. Кирилл Алексиян на просмотре в хорватской "Истре-1961" (ФОТО)
  6. Кирилл Алексиян подписал соглашение с хорватским клубом
  7. Кирилл Алексиян: «Планировалось, что сезон начну в «Истре», но там арестовали директора. Я в шоке»
  8. Кирилл Алексиян заявлен за "Смолевичи-СТИ"
  9. Команда выходит из отпуска
  10. "Гранит" подписал Бабыря и Голяткина, Алексиян не подошел клубу
  11. Пятигорец, Алексиян, Шепетовский и Сапон стали игроками минского "Торпедо"
  12. ЗМЕНЫ Ў СКЛАДЗЕ ТАРПЕДА
  13. Кирилл Алексиян на просмотре в "Немане"
  14. Кирилл Алексиян подписал контракт с литовской "Лиетавой"
  15. Кирилл Алексиян продолжит карьеру в "Крумкачах"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]