Кірыл Генік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірыл Генік
Дата нараджэння 1857[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1925(1925-02-12)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, сацыяльны работнік, перакладчык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кірыл Генік (1857 — 12 лютага 1925) — украінска-канадскі эміграцыйны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кірыл Генік нарадзіўся ў 1857 годзе ў вёсцы Ніжні Бярозаў ў Галіччыне ў сям'і Івана Геніка, сельскага старасты, і Ганны Пярцовіч. Генік атрымаў пачатковую адукацыю ў Каламіі, а затым з'ехаў у Станіслаў (цяпер Івана-Франкоўск), дзе атрымаў сваю педагагічную адукацыю. Ступень бакалаўра атрымаў ў 1879 годзе і быў прызначаны настаўнікам ў раёне горада Надворная. У 1882 годзе Генік вярнуўся ў сваё родную вёску і адкрыў школу. У 1880-х гадах Генік заснаваў прадпрыемства і вытворчы кааператыў, які назваў Карпацкай крамай. У 1890 годзе абраны ў гарадскі савет у Каламіі, горадзе, дзе пачынаў вучобу[2].

Пазней Генік пазнаёміўся з Восіпам Алеськовым — чалавекам, які заахвочваў эміграцыю украінцаў у Канаду. Олеська папрасіў Геніка суправаджаць групу ўкраінцаў у Канаду і дапамагчы ім там пасяліцца. Генік з жонкай і чатырма дзецьмі далучыўся да групы з 64 украінцаў і прыбыў у Квебек 22 чэрвеня 1896 года. Першапачаткова група спынілася ў Вініпегу, а адтуль скіравалася на пасяленне ўглыб правінцыі Манітоба і заснавала пасяленне, што стала вядомым як Сцюартбёрн і сёння лічыцца першай украінскай суполкай у Заходняй Канадзе. У жніўні Генік падаў заяву на атрыманне гомстэда (фермерскага ўчастка) у Сцюартбёрне, але хутка перадумаў і перасяліўся ў Вініпег. У тым жа месяцы Олеська парэкамендаваў Геніка Міністэрству ўнутраных спраў Канады на пасаду эміграцыйнага агента. У верасні Генік стаў супрацоўнікам міністэрства і выконваў пераклады. У сваёй працы эміграцыйнага агента Генік сустракаў новых украінскіх эмігрантаў у Квебеку, заахвочваў іх карыстацца англійскай мовай, адмовіцца ад традыцыйных звычаяў і, калі патрабавалася, граў ролю дарадцы.[2] У сувязі з ростам эміграцыі ўкраінцаў ў Канаду яго праца павялічылася да той ступені, што ў 1898 годзе Генік быў прыняты працаваць ва ўрадзе Канады на ўмовах поўнай занятасці, прычым ён стаў першым украінцам- канадскім дзяржаўным служачым на пастаяннай аснове.[3]

У 1899 годзе Генік заснаваў чытальную залу імя Тараса Шаўчэнкі[4] ў сваім доме і першую ўкраінскамоўную газету ў Канадзе «Канадскі Фармер» ў 1903 годзе. Хаця Генік не быў рэлігійным, ён верыў, што хрысціянства павінна існаваць незалежна ад грэка-праваслаўных і руска-праваслаўныхнормаў. У 1903—1904 гг. у супрацоўніцтве з прэсвітарыянскімі пастарамі ён заснаваў "НезалежнуюПраваслаўную Царкву ".[5] У 1911 годзе пасля таго, як любімая ліберальная партыя Геніка прайграла выбары, ён страціў працу і скончыў сваё жыццё на грамадскай працы. Ён жыў некаторы час у Злучаных Штатах Амерыкі, але пазней вярнуўся ў Вініпег, дзе памёр 12 лютага 1925 года.[2]

На момант смерці Генік быў настолькі папулярным, што ва ўкраінскай суполцы Канады ён стаў вядомым як «Цар Канады».[3][6]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Dictionary of Ukrainian Canadian biography, pioneer settlers of Manitoba, 1891—1900, V. J. Kaye, editor and compiler (Toronto, 1975).
  • Oleksander Dombrovsky, Outline of the history of the Ukrainian Evangelical-Reformed movement (New York et Toronto, 1979) [text in Ukrainian].
  • A heritage in transition : essays in the history of Ukrainians in Canada, M. R. Lupul, editor (Toronto, 1982).
  • J.-P. Himka, Galician villagers and the Ukrainian national movement in the nineteenth century (New York, 1988).
  • V. J. Kaye, Early Ukrainian settlements in Canada, 1895—1900 Dr. Josef Oleskow's role in the settlement of the Canadian northwest (Toronto, 1964).
  • O.T. Martynowych, The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/…canadian…/05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf -
  • O.T. Martynowych, The Taras Shevchenko Reading Club/Educational Society for …umanitoba.ca/faculties/…/04_The_Taras_Shevchenko_Reading_Club.pdf -
  • O. T. Martynowych, Ukrainians in Canada : the formative period, 1891—1924 (Edmonton, 1991).
  • M. H. Marunchak, Studies in the history of Ukrainians in Canada (5 vol. published, Winnipeg, 1964-) [text in Ukrainian].
  • O. I. Sych, From the «new land» letters of Ukrainian emigrants from Canada (Edmonton, 1991) [text in Ukrainian].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. University of Toronto, Laval University CYRIL GENYK // Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny et al. — UTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Hryniuk, Stella. Cyril Genik. Dictionary of Canadian Biography. Праверана January 25, 2011.
  3. а б Forging Our Legacy: Canadian Citizenship and Immigration, 1900–1977(недаступная спасылка). Citizenship and Immigration Canada (2000). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2010. Праверана January 25, 2011.
  4. Martynowych, Orest T., The Taras Shevchenko Reading Club/Educational Society For … umanitoba.ca/faculties/…/04_The_Taras_Shevchenko_Reading_Club.pdf -
  5. Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/…canadian…/05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf -
  6. Family of C. C. T. (Con) Genik. Obituary for C. C. T. (Con) Genik(недаступная спасылка). Passages MB (2010). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2019. Праверана January 25, 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]