Пачынаў займацца футболам у родным Шклове, пазней займаўся ў магілёўскай СДЮШАР-7, гуляў на юнацкім узроўні за магілёўскі «Дняпро». Летам 2020 года далучыўся да брэсцкага «Руха», дзе гуляў за дубль, а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 лістапада 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У сезоне 2021 рэгулярна трэніраваўся з асноўнай камандай «Руха», але гуляў пераважна за дубль. У асноўнай камандзе за сезон правёў 4 матчы, адзначыўся адным голам у браму брэсцкага «Дынама». У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у лютым каманда знялася з Вышэйшай лігі. Нарэшце, у красавіку 2022 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» да ліпеня з магчымасцю падаўжэння на год[2]. У складзе дынамаўцаў хутка стаў іграком асновы. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2023[3].