Кірыл Анатолевіч Набабкін
| | ||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||
| Поўнае імя | Кірыл Анатолевіч Набабкін | |||||||||
| Нарадзіўся |
8 верасня 1986[1][2] (39 гадоў) |
|||||||||
| Грамадзянства | ||||||||||
| Рост | 184 см | |||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||
| Нумар | 14 | |||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Кіры́л Анато́левіч Наба́бкін (руск.: Кирилл Анатольевич Набабкин; 8 верасня 1986, Масква, СССР) — расійскі футбаліст, крайні абаронца клуба ЦСКА. Выступаў за маладзёжную, другую і асноўную зборныя Расіі.
Пачынаў кар’еру ў «Маскве»», а ў 2009 годзе перайшоў у ЦСКА, за які гуляе і дакуль. За зборную Расіі згуляў два матчы, быў у яе складзе на чэмпіянаце Еўропы 2012. Трохкратны чэмпіён Расіі (2012/13, 2013/14, 2015/16), двухкратны сярэбраны прызёр (2010, 2014/2015), бронзавы прызёр (2011/12), двухкратны ўладальнік Кубка Расіі (2011, 2013) і Суперкубка (2013, 2014). У 2009 годзе быў уключаны ў спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі пад 3-м нумарам, як правы абаронца.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Займацца футболам Набабкін пачаў у футбольным клубе «Спартак» (Масква), але крыху пазней Кірыл перайшоў у дзіцяча-юнацкі клуб «Тарпеда-ЗІЛ», выпускніком якога ў выніку і стаў.
Першы прафесійны кантракт падпісаў з футбольным клубам «Масква» ў 16-гадовым узросце[3], аднак гуляў спачатку выключна ў рэзервовай камандзе. У 2004 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Расіі сярод дублюючых складаў. У асноўным складзе «Масквы» Набабкін дэбютаваў 13 ліпеня 2005 года ў матчы 1/16 Кубка Расіі супраць махачкалінскага «Дынама», а першы матч у Прэм’ер-лізе правёў 3 жніўня 2005 года супраць ЦСКА.
ЦСКА
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння сезона 2009 года, у якім Набабкін праявіў сябе як адзін з лідараў «Масквы», Кірыл падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. У складзе армейцаў ён у першым жа сезоне стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату, а ў наступным годзе пераможцам Кубка Расіі.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]1 чэрвеня 2012 года Набабкін дэбютаваў у зборнай Расіі ў матчы супраць зборнай Італіі, які скончыўся перамогай зборнай Расіі з лікам 0:3, адгуляўшы ўвесь матч.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]ЦСКА
- Уладальнік Кубка Расіі: 2011
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kirill Nababkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kirill Nababkin // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Кирилл Набабкин Архівавана 17 ліпеня 2012.. Gazeta.ru
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кірыл Анатолевіч Набабкін- Профіль на афіцыйным сайце ЦСКА Архівавана 19 красавіка 2012. (руск.)
- Профіль на афіцыйным сайце «Масква» Архівавана 20 жніўня 2008. (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)