Кірыл Юр’евіч Палхоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кірыл Палхоўскі)
Футбол
Кірыл Палхоўскі
Поўнае імя Кірыл Юр’евіч Палхоўскі
Нарадзіўся 9 студзеня 2002(2002-01-09)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см[1]
Вага 77 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Хваля
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
Беларусь СДЮШАР-3 (Пінск)
2017—2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
2018—2019 Беларусь Дынама (Брэст)
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 2 (0)
2020 Беларусь Дынама-Брэст-1960 (Маларыта) 21 (5)
2022 Беларусь Маларыта 3 (5)
2022— Беларусь Хваля (Пінск) 40 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 снежня 2023.

Кірыл Палхоўскі (нар. 9 студзеня 2002) — беларускі футбаліст, нападнік пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, на юнацкім узроўні выступаў за салігорскі «Шахцёр», а ў сакавіку 2018 года далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама». З пачатку 2019 года стаў выступаць за дубль клуба, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 чэрвеня 2019 года ў матчы супраць «Іслачы» (5:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Сезон 2020 пачынаў у дублі дынамаўцаў, а ў красавіку далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі. Пакінуў каманду ў канцы 2020 года з-за службы ў арміі. У пачатку 2022 года зноў далучыўся да клуба, які на гэты час ужо змяніў назву на «Маларыта». Гуляў за каманду да чэрвеня 2022 года, калі яна знялася з Другой лігі.

У ліпені 2022 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[2], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года[3].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2020 (пач.) дубль Дынама Беларусь 2 0
2020 Д3 Дынама-Брэст-1960 Беларусь 21 5
2022 (1) Д3 Маларыта Беларусь 3 5
2022 (2) Д2 Хваля Беларусь 10 0
2023 Д2 Хваля Беларусь 30 2

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г http://fcvolna-pinsk.by/player/kirill-polhovskij/
  2. Кирилл Полховский — игрок «Волны» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (13 ліпеня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  3. Два игрока продлили соглашения с "Волной" (руск.). football.by (4 снежня 2023). Праверана 4 снежня 2023.