Перайсці да зместу

Кірыл Пракопавіч Арлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірыл Пракопавіч Арлоўскі
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 18 (30) студзеня 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1968(1968-01-13)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За працоўную доблесць» Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кірыла Пракопавіч Арлоўскі (18 (30) студзеня 1895, Мышкавічы, Мінская губерня13 студзеня 1968(1968-01-13)[1], Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі СССР, супрацоўнік НКУС, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Член ЦК КПБ (з 1949), кандыдат у члены ЦК КПСС (1956—1961). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2 склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-7 скліканняў.

Нарадзіўся 30 студзеня 1895 года ў Мышкавічах Бабруйскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці).

З 1915 года ў арміі. У Першую сусветную вайну на Заходнім фронце малодшы унтэр-афіцэр. У чэрвені 1918 года ў час акупацыі Беларусі германскімі войскамі па заданні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад.

Пасля заканчэння першых Маскоўскіх кулямётных курсаў у 1920 годзе — камандзір атрада рудабельскіх партызан (псеўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвентаў; потым на падпольнай рабоце ў Коўне. У кастрычніку — снежні 1920 года ўдзельнічаў у баях супраць войск Булак-Балаховіча.

У 1922—1925 гадах — камандзір партызанскага атрада ў заходнебеларускім Палессі (псеўданім Аршынаў, Муха-Міхальскі). У 1930—1936 гадах у органах ДПУ-НКУС Беларусі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі (1936—1939), саветнік партызанскага корпуса рэспубліканскай арміі.

З 1939 года — памочнік дырэктара Арэнбургскага (Чкалаўскі) сельгасінстытута. У 1940—1942 гадаў аказваў дапамогу кітайскаму народу ў барацьбе супраць японскай агрэсіі. У чэрвені 1942 гадах сфарміраваў і ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу НКДБ, якая 26.10.1942 года закінута на акупіраваную германскімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі атрад «Сокалы».

У красавіку — маі 1943 года на базе атрада пад агульным камандаваннем Арлоўскага створаны тры партызанскія атрады. 17.02.1943 года група партызан на чале з Арлоўскім знішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі. З 1944 года Арлоўскі старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, які хутка вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку.

Узнагароджаны 2-ма залатымі зоркамі Героя, 5-ю ордэнамі Леніна, 2-ма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памёр 13 студзеня 1968 года.

Імя Арлоўскага нададзена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі ў Буйнічах; яго імем названы вуліцы ў Мінску, Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве; у Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.

  1. а б Орловский Кирилл Прокофьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. аўтабіяграфія
  3. https://topwar.ru/21238-orlovskiy-kirill-prokofevich.html
  • Беларуская савецкая энцыклапедыя: у 12 т. т. 1.: А-Афіна / Гал. рэд. П. У. Броўка. — Мн.,1969.-С. 438.
  • Памяць: гісторыка-дакумент. Хроніка Кіраўскага раёна. — Мн.: Выш. шк., 1997. — С. 239.