Кірыл Сяргеевіч Шакураў
Поўнае імя | Кірыл Сяргеевіч Шакураў | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 красавіка 1994[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 17 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Кірыл Шакураў (нар. 7 красавіка 1994, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік пінскай «Хвалі».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (0:0). У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[2]. У сезоне 2017 працягваў у асноўным выхадзіць на замену, за сезон забіў 5 галоў.
У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[3]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў пінскі клуб[4] і неўзабаве апынуўся па праглядзе ў «Белшыне». У лютым 2019 года афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клуб[5], аднак не здолеў замацавацца ў складзе, толькі адзін раз выйшаў на замену.
У ліпені 2019 года перайшоў у светлагорскі «Хімік»[6], дзе стаў асноўным нападнікам. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак у выніку ў лютым стаў іграком пінскай «Хвалі»[7].
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Белшына | ![]() |
10 | 3 |
2013 | дубль | Белшына | ![]() |
22 | 1 |
2014 | дубль | Белшына | ![]() |
20 | 5 |
2015 | Д1 | Белшына | ![]() |
3 | 0 |
2016 | Д1 | Белшына | ![]() |
17 | 1 |
2017 | Д2 | Белшына | ![]() |
25 | 5 |
2018 | Д2 | Хваля | ![]() |
28 | 5 |
2019 (1) | Д2 | Белшына | ![]() |
1 | 0 |
2019 (2) | Д2 | Хімік | ![]() |
15 | 4 |
Зноскі
- ↑ Kirill Shakurov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Кирилл Шокуров продлил соглашение с "Белшиной"
- ↑ В "Волне" пополнение
- ↑ Три футболиста покинули "Волну"
- ↑ Шокуров вернулся в "Белшину"
- ↑ Шокуров сменил "Белшину" на "Химик"
- ↑ "Волна" объявила о подписании Шокурова и российского вратаря Клюкина
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)