Кірыл Сяргеевіч Шрэйтар
Поўнае імя | Кірыл Сяргеевіч Шрэйтар | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 жніўня 1986[1] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 89 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Кірыл Шрэйтар (нар. 6 жніўня 1986, Пінск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец пінскага футбола, гуляў за брэсцкае «Дынама» (у асноўным за дубль), аддаваўся ў арэнду ў пінскую «Хвалю». У 2010—2011 гадах гуляў за мікашэвіцкі «Граніт», у сезоне 2010 стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў Першай лізе, забіўшы 19 мячоў.
У студзені 2012 года перайшоў у «Брэст», аднак не замацаваўся ў аснове і ў жніўні таго ж года стаў іграком «Гарадзеі». У студзені 2013 года перайшоў у «Слуцк», дзе стаў стала трапляць у аснову. Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе 2013, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[2].
У лютым 2014 года далучыўся да клуба «Элана» з Торуні, які выступаў у чацвёртым польскім дывізіёне[3]. У жніўні 2014 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[4]. За паўгады забіў 6 галоў за лідскі клуб. У снежні 2014 года па пагадненні бакоў пакінуў «Ліду»[5].
У лютым 2015 года мог перайсці ў «Баранавічы»[6], аднак у выніку апынуўся ў складзе «Гомельчыгунтранса»[7], у якім і пачаў сезон 2015. У ліпені 2016 года перайшоў у «Белшыну»[8], дзе стаў асноўным нападнікам, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў[9]. У выніку сезон 2017 распачаў у складзе клуба другога літоўскага дывізіёна «Нявежыс»[10]. У ліпені 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Баранавічаў».
У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»[11]. Аднак, з-за траўм правёў толькі сем матчаў, выходзячы на замену, і ў ліпені таго ж года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[12]. Неўзабаве стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[13], разарваў з ім кантракт у лютым 2019 года[14].
У сакавіку 2019 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка». У складзе рэчыцкай каманды часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года пакінуў «Спадарожнік»[15]. У жніўні 2019 года зноў стаў іграком «Баранавічаў»[16]. У сезоне 2020 з 13 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Зноскі
- ↑ Kirill Shreitor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Десять футболистов покинули "Слуцк", один подписал контракт на будущий сезон
- ↑ Где оказались чемпионы первой лиги 2013 года
- ↑ Шрейтор подписал контракт с «Лидой»
- ↑ Кирилл Шрейтор и Алексей Тищенко покинули «Лиду»
- ↑ Шрейтор, Гомза и Кудаш могут перейти в "Барановичи"
- ↑ Кирилл Шрейтор близок к переходу в "Гомельжелдортранс"
- ↑ Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами”
- ↑ Камерунский защитник Эйике и Шкурко прибыли на просмотр в «Нафтан», Билала и еще 4 игрока покинули расположение клуба
- ↑ «Уровень литовской высшей лиги выше, чем уровень нашей первой лиги». Куда и почему разъезжаются белорусы этой зимой. 2 ч
- ↑ Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Лидой"
- ↑ Шорац и Шрейтор покинули "Лиду"
- ↑ Шрейтор сменил "Лиду" на ЮАС
- ↑ Шрейтор и Дрозд покинули ЮАС
- ↑ Шрейтор, Трояков и Дашук покинули "Спутник"
- ↑ Пацевич, Дощечка, Кильиманов, Сорокин, Манаенков, Шрейтор перешли в «Барановичи»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
- Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК Нявежыс Кедайней
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
- Ігракі ФК Элана Торунь
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Хваля Пінск