Кірыл Уладзіміравіч Паўлючак
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Кірыл Уладзіміравіч Паўлючак | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 чэрвеня 1984[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Кірыл Паўлючак (нар. 27 чэрвеня 1984, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец гродзенскага футбола, з 2001 года гуляў за мінскае «Дынама», дзе з цягам часу стаў асноўным абаронцам. Улетку 2009 года пакінуў мінскі клуб, пасля чаго выступаў у розных беларускіх клубах.
У жніўні 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро», якому дапамог выйграць Першую лігу. У сезоне 2013 быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб.
У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру»[2]. Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 года ўслед за трэнерам Алегам Кубаравым пакінуў малдаўскі клуб[3].
У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з клубам Першай лігі «Гарадзея»[4]. Дапамог «Гарадзеі» па выніках сезона 2015 выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам[5]. У сезонах 2016—2018 заставаўся асноўным іграком гарадзейцаў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, толькі часам адсутнічаў з-за траўм.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[6]. У 2020 годзе стаў капітанам каманды. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[7] і перайшоў у мазырскую «Славію»[8].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2008 годзе правёў тры матчы за нацыянальную зборную.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2004
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2006
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003
Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2012
Уладальнік Кубка Малдовы: 2014
Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2014
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].
Зноскі
- ↑ Kiril Pavlyuchek // FBref.com
- ↑ Кирилл Павлючек заключил контракт с молдавским "Зимбру"
- ↑ Кубарев, Павлючек и Климович покинули "Зимбру"
- ↑ Шидловский, Толканица и Павлючек заключили контракты с "Городеей"
- ↑ "Городея" продлила контракты с Лебедевым, Ковбом и Павлючеком
- ↑ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей"
- ↑ Павлючек покинул "Городею"
- ↑ "Славия" подписала Павлючека и рассталась с Ковалевским
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Гомеля»(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Зімбру Кішынёў
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Дынама-2 Мінск