Кірыл Міхайлавіч Цапянкоў
| Поўнае імя | Кірыл Міхайлавіч Цапянкоў | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
8 ліпеня 2004[1] (21 год) |
|||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||
| Рост | 170 см[2] | |||||||||
| Вага | 65 кг[3] | |||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||
| Нумар | 99 | |||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Кірыл Цапянкоў (нар. 8 ліпеня 2004, Шклоў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у родным Шклове, пазней займаўся ў магілёўскай СДЮШАР-7, гуляў на юнацкім узроўні за магілёўскі «Дняпро». Летам 2020 года далучыўся да брэсцкага «Руха», дзе гуляў за дубль, а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 лістапада 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У сезоне 2021 рэгулярна трэніраваўся з асноўнай камандай «Руха», але гуляў пераважна за дубль. У асноўнай камандзе за сезон правёў 4 матчы, адзначыўся адным голам у браму брэсцкага «Дынама». У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у лютым каманда знялася з Вышэйшай лігі. Нарэшце, у красавіку 2022 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» да ліпеня з магчымасцю падаўжэння на год[4]. У складзе дынамаўцаў хутка стаў іграком асновы. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2023[5]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з клубам[6].
У сезоне 2024 страціў месца ў складзе дынамаўцаў, і ў ліпені 2024 года перайшоў у «Слуцк»[7].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|
| 2020 (2) | Д1 | Рух | 2 | 0 |
| 2021 | Д1 | Рух | 4 | 1 |
| 2022 | Д1 | Дынама | 22 | 2 |
| 2023 | Д1 | Дынама | 12 | 0 |
| 2024 (1) | Д1 | Дынама | 1 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://dynamo-brest.by/player/kirill-tsepenkov
- ↑ https://pressball.by/players/football/1532/
- ↑ https://sfc-slutsk.by/person/467
- ↑ Футбол. Кирилл Цепенков стал игроком "Динамо-Брест" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by.
- ↑ Брестское "Динамо" продлило контракт с Цепенковым (руск.). football.by (5 снежня 2022). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Кирилл Цепенков проведет третий сезон в брестском "Динамо" (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Кирилл Цепенков перешел из брестского "Динамо" в "Слуцк" (руск.). football.by (9 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.