Кірыл (Дзмітрыеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірыл

Навуковая ступень магістр багаслоўя[d]
Дзейнасць святар
Нараджэнне 24 лістапада 1954(1954-11-24) (69 гадоў)

Узнагароды
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кірыл, свецкае імя Барыс Міхайлавіч Дзмітрыеў (нар. 24 лістапада 1954, Сан-Францыска, ЗША) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы за мяжой, архіепіскап Заходне-Амерыканскі і Сан-Францыскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў рускай праваслаўнай сям'і. У 1981 годзе пастрыжаны ў манахі і ўзведзены ў сан іерадзякана, а затым іераманаха. У 1981 годзе прызначаны клірыкам Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме. У 1982 годзе пераведзены ў Заходне-Амерыканскую і Сан-Францыскую епархію, у 1987 годзе ўзведзены ў сан ігумена.

У 1992 годзе хіратанісан у епіскапа Сіэтлійскага, вікарыя Заходне-Амерыканскай і Сан-Францыскай епархіі. У 2000 годзе пасля смерці папярэдняга епіскапа гэтай епархіі Антонія становіцца правячым архіерэем епархіі. У 2003 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа.