Кір I

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кір I Аншанскі)
Jump to navigation Jump to search
Кір I
Cyrus I seal.png
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: невядома
Смерць: 580 да н.э.
Дынастыя: Ахеменіды
Бацька: Тэісп
Жонка: Мандана Медыйская[d]
Дзеці: Камбіз I

Кір I (стар.-перс.: Kuruš, грэч.: Κύρος) — персідскі цар з дынастыі Ахеменідаў, сын Тэіспа, унук Ахемена.

Падзяліў разам з братам Арыярамнам царства свайго бацькі. Кір І асацыюецца, хоць і не ўсімі даследчыкамі, з Курасам Парсумаскім. Упершыню Курас узгадваецца ў 652 да н.э., калі ён выступіў на баку вавілонскага цара Шамаш-шум-укіна ў няўдалай вайне таго са сваім братам асірыйскім царом Ашурбаніпалам.

Курас узгадваееца зноў у 639 да н.э. У той год Ашурбаніпал захапіў Элам і прымусіў скарыцца сабе ўсіх саюзнікаў Эламу, у тым ліку Кураса. Яго сын Аруку быў пасланы ў Асірыю заплаціць даніну Ашурбаніпалу. Пасля Курас знікае з гістарычных запісаў. Верагодна, ён працягваў плаціць даніну і пасля смерці Ашурбаніпала, а з падзеннем Асірыі ў 612 да н.э. патрапіў пад уплыў Мідыі. Памёр за панаваннем мідыйскага цара Кіяксара (633 да н.э. — 584 да н.э.) ці яго сына Астыяга (584 да н.э. — 550 да н.э.). Пераемнікам Кіра І на пасадзе цара стаў яго сын Камбіз I.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]



Папярэднік:
Тэісп
Цар Аншану
640 да н.э.580 да н.э.
Пераемнік:
Камбіз I