Кісцянёўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кісцянёўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кісцяні
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
19 верасня 1963
Дата скасавання 14 красавіка 1960
Насельніцтва (2009) 1 162
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Кісцянё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Кісцяні.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мадорскага сельсавета[1]. 14 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасельскага сельсавета[2].

19 верасня 1963 года ўтвораны зноў з часткі Старасельскага сельсавета ў складзе 10 населеных пунктаў (Азярышча, Вішчын, Дняпроўскі, Заеззе, Залоззе, Кісцяні, Мадора, Ніжаў, Яленава і Янкаў Лог)[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзена вёска Азярышча[4]. 5 верасня 2000 года ў склад сельсавета са Старасельскага сельсавета перададзены вёскі Азярышча і Шчыбрын[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1162 чалавекі[6], з іх 92,3 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 5 сентября 2000 г. № 64 Об изменении границ Старосельского и Кистеневского сельсоветов Рогачевского района
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]