Кісцяні (гарадзішча)
Выгляд
Кісцяні́[1] — гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур[1] каля вёскі Кісцяні Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Датуецца другой паловай 1-га тысячагоддзя да н.э. — пачаткам I стагоддзя н.э. Даследаваннямі выяўлены рэшткі наземнай пабудовы слупавой канструкцыі, фрагменты ляпных яйцападобных пасудзін, жалезныя сярпы, шпілька, кольцы, бронзавыя ўпрыгожанні, касцяныя праколкі, шкляныя і гліняныя пацеркі і іншае. Існуе меркаванне, што ў VI—VII стагоддзях н.э. гарадзішча выкарыстоўвалася як сховішча.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кісцяні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кісцяні́ // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 387. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.