Перайсці да зместу

Кісялёва (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кісялёва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212883041
Кісялёва на карце Беларусі ±
Кісялёва (Віцебскі раён) (Беларусь)
Кісялёва (Віцебскі раён)
Кісялёва (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Кісялёва (Віцебскі раён)

Кісялёва[1] (трансліт.: Kisialiova, руск.: Киселёво) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. На беразе Дзвіны. За 46 км ад Віцебска, 52 ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі вёска ў складзе маёнтка Брыгітполле. У 1846 годзе паводле інвентара ўладанне памешчыка Восіпа Багдановіча і яго жонкі Эміліі. У пачатку 20 стагоддзя ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе ва ўладанні памешчыка І.Багдановіча. Пасля вяртання ў склад БССР Кісялёва з 20 жніўня 1924 года ў Марчанкоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі. У 1936 годзе сюды была пераселена вёска Міхеенка. 20 лютага 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць, у якую ўвайшоў Суражскі раён. У верасні 1943 года вёска была цалкам разбурана і было забіта 86 сялян. На фронце загінула 6 сялян, у партызанах — 2 чалавекі. 16 ліпеня 1954 года цэнтр Марчанкоўскага сельсавета быў перанесены ў в. Балашы і сельсавет пачаў называцца Балашоўскім. Пасля скасавання Суражскага раёна 20 лютага 1960 года, Балашоўскі сельсавет у складзе Віцебскага раёна. З 1962 года ў Лёзненскім раёне, з 1965 года зноў у Віцебскім раёне. У 2000 годзе вёска ў складзе КУСГП «Эксперыментальная база імя Шмырова».

  • 3 двары, 22 жыхары (1785)
  • 3 двары, 51 жыхар (1846)
  • 10 двароў, 68 жыхароў (1905)
  • 8 двароў, 42 жыхары (1926)
  • 25 двароў, 130 жыхароў (1941)
  • 14 двароў, 37 жыхароў (1969)
  • 4 двары, 5 жыхароў (2000)
  • 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).