Кітагава Утамара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кітагава Утамара
яп.: 喜多川歌麿
Фатаграфія
Дата нараджэння 1753[1][2][…] ці 1754[4]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1806(1806-10-31)[5][6] ці 1806[7][4][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці ukiyo-e artist, мастак, графік
Жанр bijinga[d]
Мастацкі кірунак укіё-э
Уплыў Toriyama Sekien[d]
Уплыў на Maki Bokusen[d], Kitagawa Utamaro Ⅱ[d], Kitagawa Chiyojo[d], Kitagawa Yukimaru[d], Michimaro[d], Tsukimaro[d], Fujimaru[d], Kitagawa Hidemaru[d], Minemaru[d], Kitagawa Konomaru[d], Kitagawa Toshimaru[d] і Kitagawa Takemaru[d]
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Утамара. Кветкі ў Эда, каля 1800

Кітагава Утамара (1753, г.Кавагоэ, Японія1806) — японскі майстар каляровага дрэварыту і жывапісец, адзін з буйнейшых прадстаўнікоў укіё-э.

Працаваў у Эда.

Творчую дзейнасць пачаў з твораў, якія маюць характар натуральных штудый (альбом «Кніга насякомых», 1788), пасля звярнуўся да тэмы «бідын-га» (адлюстраванне прыгажунь). Плаўнай, цякучай лініяй вытанчана ствараў вобразы прыгажунь пагрудна або па пояс на лістах вялікага фармату з прымяненнем слюдзянога парашку, што надае эфект серабрыстага мігатлівага фону (серыя «Вялікія галовы», 1790; «Дзесяць жаночых характараў», пач. 1790-х г.). Адметныя рысамі ідэалізацыі, вобразы жанчын разам з тым не пазбаўлены жыццёвай верагоднасці, што асабліва выявілася ў кампазіцыях на тэмы паўсядзённай працы (серыя «Жанчыны за шыццём», 1790-я гады).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Kitagawa Utamaro
  3. Utamaro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 1754-1806 // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  5. Utamaro // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. (1753 - Tokio 1806) // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  8. 1753 - 1806 // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  9. 9,0 9,1 Japans // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]