Кітаецэнтрызм

Кітаецэнтрызм (кіт.: 中国中心主义) — светапоглядная сістэма ва Усходняй Азіі, паводле якой у цэлым свеце, напоўненым «варварамі», толькі Кітай з'яўляецца цэнтрам цывілізацыі, культуры і філасофіі, а таксама галоўным асветнікам «варварскіх» народаў. Гэта сістэма абгрунтоўвала вядучую ролю Кітая ў рэгіёне і свеце на працягу 2 апошніх тысячагоддзяў.
Асновы кітаецэнтрычнага светапогляду былі закладзены ў канцы дынастыі Чжоу і канчаткова аформіліся ў эпоху дынастыі Хань. Яны былі цесна звязаны з канфуцыянствам і канцэпцыяй Паднябеснай. Першапачатковы этнацэнтрычны характар кітаецэнтрызму змяніўся імперскім, пасля заваявання Кітая манголамі і стварэння дынастыі Юань.
Суседнія «варварскія» народы і дзяржавы капіравалі кітаецэнтрызм, стварыўшы ўласныя мікра-кітаецэнтрычныя сістэмы (小中華思想) у Карэі, Японіі і В'етнаме. Водгаласам кітаецэнтрызму была сістэма ярлыкоў на Русі, укаранёная Залатой Ардой.
Кітаецэнтрычная сістэма была асновай міжнародных адносін ва Усходняй Азіі да сярэдзіны 19 стагоддзя. Да яе развалу прывялі дзяржавы Захаду, якія пачалі каланізацыю Азіі і прыўнеслі ў Кітай канцэпцыі і тэхналогіі, якія развіліся ў Еўропе Новага часу.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Кітайцы і варвары
- Вялікі Кітай
- Паднябесная
- Pax Sinica
- Кітайскі свет
- Знешняя палітыка Кітайскай Народнай Рэспублікі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 張岱年主編 『中華思想大辞典』、 吉林人民出版社、 1991.
- 増田義郎著 『アジア人の価値観』(アジア研究所叢書 13), 亜細亜大学アジア研究所、 1999.