Кітайская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кітайская мова
Саманазва 中文, 汉语
Краіны КНР, Тайвань, Сінгапур, Філіпіны, Малайзія, Інданезія, Усходні Тымор, Тайланд, В’етнам, М’янма, Камбоджа, Лаос, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя
Афіцыйны статус

 Кітай
 Тайвань
 Сінгапур
Залежныя тэрыторыі:
 Ганконг
 Макаа
Арганізацыі:

ААН
ШАС
Агульная колькасць носьбітаў 1 213 млрд
Рэйтынг 1
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі
Сіна-тыбецкая сям'я
Пісьменнасць кітайскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 кит 315
ISO 639-1 zh
ISO 639-2 chi (B); zho (T)
ISO 639-3 zho і інш.
ISO 639-5 zhx
Ethnologue zho
LINGUIST List chin
ABS ASCL 71
IETF zh
Glottolog sini1245
Вікіпедыя на гэтай мове

Кітайская мова (中文, джунвэнь, або 汉语, ханьюй) — мова ці моўная галіна сіна-тыбецкай моўнай сям’і, якая складаецца з некалькіх разнавіднасцей, у рознай ступені ўзаемазразумелых[1][2]. Афіцыйная мова КНР, Тайваня і Сінгапура. Кітайская — самая распаўсюджаная сучасная мова. На ёй гавораць звыш 1 млрд чалавек[3]. Прыблізна для 900 млн з іх родны паўночнакітайскі дыялект, які лёг у аснову літаратурнага стандарта путунхуа.

Кітайская мова служыць адной з 6 афіцыйных і рабочых моў ААН. Гістарычна гэта мова народнасці хань, якая пераважае ў нацыянальным складзе КНР (больш за 90 % насельніцтва краіны). Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў кітайцаў, якія захоўваюць сваю мову, жывуць практычна ва ўсіх краінах Паўднёваўсходняй Азіі (на Сінгапуры больш за 75 % насельніцтва); значная кітайская дыяспара рассеяна па ўсім свеце.

Кітайская мова ўяўляе сабой сукупнасць даволі розных дыялектаў, і таму разглядаецца многімі мовазнаўцамі як самастойная моўная галіна, якая складаецца з асобных, хоць і роднасных паміж сабой, моўных і/або дыялектных груп[1].

Ёсць беларускі слоўнік (2021).

Пісьменства[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма іерагліфічнага пісьма складаная і цяжкая для засваення. Колькасць асобных знакаў у кітайскай пісьменнасці ўжо даўно складае дзясяткі тысяч. Адзін з першых слоўнікаў кітайскіх іерогліфаў «Шуовэнь Дзедзы», складзены ў 93 г. н.э., змяшчаў 9353 іерогліфы. У слоўніку Кансі, складзеным у пачатку 18 ст. пры імператары Кансі, ужо знаходзіцца больш за 49 тыс. знакаў. Зараз у сістэме кітайскай пісьменнасці налічваецца больш 60 тыс. іерогліфаў.

Веданне 8-10 тысяч іерогліфаў кажа ўжо аб высокай іерагліфічнай падрыхтоўцы. Сучасныя кітайскія школьнікі маюць вывучыць 4-5 тыс. іерогліфаў. Веданне 6-7 тысяч частых іерогліфаў даволі для чытання газет, часопісаў, папулярнай грамадска-палітычнай і мастацкай літаратуры[4].

Зараз кітайскія іерогліфы існуюць у 2 варыянтах: спрошчаным, прынятым у мацерыковым Кітаі, і традыцыйным на Тайвані, у Ганконгу, і ў некаторых іншых краінах.

Традыцыйна ў Кітаі іерогліфы пісалі зверху ўніз, а слупкі ішлі справа налева. Цяпер у КНР пераважна пішуць гарызантальна, злева направа, на ўзор еўрапейскіх моў; вертыкальнае пісьмо працягвае выкарыстоўвацца на Тайвані разам з гарызантальным. У мацерыковым Кітаі вертыкальнае пісьмо можна сустрэць як семантычную адсылку да традыцыйнай кітайскай культуры, напрыклад у выданнях па гісторыі мастацтваў, арт-перыёдыцы і г.д.

Існуе некалькі сістэм транскрыпцыі кітайскай мовы ў алфавітную пісьменнасць. Найвядомейшая — сістэма піньінь, якая мае афіцыйны статус у КНР і ААН. Акрамя іх існуюць сістэмы Джуінь фухао, сістэма Уэйда-Джайлза, гоюй ломацзы, ельскія сістэмы для запісу іерогліфаў лацінскімі літарамі. Для запісу кірыліцай ёсць сістэма Паладзія і беларуска-кітайская транскрыпцыя.

Ператварэнне слоў іншых моў у іерогліфы рэгулюецца не строга, таму ў аднаго замежнага слова можа быць некалькі варыянтаў іерагліфічнага запісу.

Фанетыка[правіць | правіць зыходнік]

У кітайскай мове кожны іерогліф вымаўляецца з асаблівым музычным націскам. Яго змяненне вядзе да змены сэнсу, што перадаецца гэтым іерогліфам. У путунхуа кожны склад можа мець 5 варыянтаў вымаўлення[5]:

Гучанне тонаў ад першага да чацвёртага
  • Першы, высокі роўны: mā;
  • Другі, узыходны, ад сярэдняга да высокага: má;
  • Трэці, сыходна-ўзыходны, спачатку нізкі, а затым узыходзіць да сярэдняга: mă;
  • Чацвёрты, сыходны, ад высокага ўзроўню да нізкага: mà;
  • Нулявы, нейтральны: ma.

Галосныя і зычныя кітайскай мовы ўтвараюць абмежаваную колькасць складоў. У путунхуа 414 складоў, з улікам тонавых варыянтаў 1332[6].

Сучасныя табліцы асноўных складоў, якія трэба ведаць у КНР для здачы дзяржаўнага тэста на ўзровень ведання путунхуа маюць 400 складоў без уліку тонавых адрозненняў. Табліцы складаюцца на аснове нарматыўнага фанетычнага слоўніка Сіньхуа Дзыд'ень.

Дыялектныя групы[правіць | правіць зыходнік]

Карта дыялектных груп кітайскай мовы

У кітайскай мове вылучаецца 7 дыялектных груп[7] (ці самастойных моў кітайскай групы): паўночная (北, самая шматлікая — звыш 800 млн носьбітаў), у (吴), сян (湘), гань (赣), хака (客家), юэ (粤), мінь (闽). Яны адрозніваюцца фанетыкай, лексікай, часткова граматыкай, хоць асновы іх граматыкі і слоўнікавага складу адзіныя. Сродкам зносін носьбітаў розных ідыёмаў служыць нарматыўная кітайская мова, якая ў Кітаі называецца путунхуа (普通话), у Сінгапуры хуаюй (华语), на Тайвані — гаюй (國語, спрошч. 国语), паміж імі існуюць вельмі нязначныя адрозненні ў фанетыцы, на пісьме ў путунхуа і хуаюй выкарыстоўваюцца спрошчаныя іерогліфы, а ў гаюй — традыцыйнае (поўнае) напісанне іерогліфаў. Пры крайняй неабходнасці можна паразумецца, напісаўшы іерогліфы на паперы або намаляваўшы іх рукой у паветры. Літаратурная мова абапіраецца на паўночныя дыялекты. Фанетычная норма — пекінскае вымаўленне (аднак у эпоху дынастыі Тан, калі была створана большасць класічных кітайскіх тэкстаў, норма была блізкая хутчэй да цяперашняй дыялектнай групы хака).

На думку некаторых заходніх мовазнаўцаў, кітайская — гэта не адзіная мова, а сямейства моў, а тое, што па традыцыі называецца дыялектамі кітайскай, на самай справе — розныя мовы[8].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Найстарэйшым корпусам пісьмовых дакументаў, якія фіксуюць існаванне кітайскай мовы, з’яўляюцца надпісы Дзягувэнь на касцях ахвярных жывёл і панцырах чарапах (XIV—XI стагоддзі да н. э.). Яны сведчаць аб існаванні сфарміраванай моўнай сістэмы ўжо ў перыяд Шан-Інь. Аднак іх адкрыццё адносіцца да пачатку XX ст. Вывучэнне ж працягваецца па сёння і яшчэ далёкае ад завяршэння.

Асноўным элементам, які змацаваў кітайскую моўную традыцыю, стала афіцыйная пісьмовая мова вэньянь. Дамінаванне адзінай пісьмовай сістэмы стала ўнікальнай з’явай, якая дапускала існаванне разнастайных дыялектаў, якія некаторы час развіваліся ў рамках незалежных дзяржаў. (Гл. старажытнакітайская моваberu)

Па палітычных прычынах, дамінаваць у кітайскай мове сталі паўночныя дыялекты, якія былі больш аднастайнымі ў параўнанні з паўднёвымі. На іх аснове сфарміравалася «мова чыноўнікаў», гуаньхуа, якая стала афіцыйнай мовай імперыі. Разам з ёю развівалася таксама т. зв. байхуаberu — размоўная мова простага народу.

Кардынальным паваротам у гісторыі кітайскай культуры стала пісьмовае выкарыстанне гутарковай мовы; лічыцца, што першынство ў гэтым належыць Дзінь Шэнтанюbeen (кіт. трад. 金聖歎, спр. 金圣叹, 1610?—1661). Рух за дэмакратызацыю граматнасці ў пачатку XX ст. азнаменаваў сабой рэвалюцыйны пераход на байхуа, як асноўную мову пісьмовых зносін, і пачатак уніфікацыі кітайскіх дыялектаў.

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Кітайскую мову вучаць у некаторых школах. У 2021 годзе выйшаў слоўнік, падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа. У ім пераклад беларускіх лексем на кітайскую мову і кітайскіх на беларускую, табліца беларускай транскрыпцыі кітайскіх складоў. Даступны ў Інтэрнэце (iml.belcentre.by).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б
    • David Crystal, The Cambridge Encyclopedia of Language (Cambridge: Cambridge University Press, 1987), p. 312. «The mutual unintelligibility of the varieties is the main ground for referring to them as separate languages.»
    • Charles N. Li, Sandra A. Thompson. Mandarin Chinese: A Functional Reference Grammar (1989), p 2. «The Chinese language family is genetically classified as an independent branch of the Sino-Tibetan language family.»
    • Jerry Norman. Chinese (1988), p.1. «The modern Chinese dialects are really more like a family of languages».
    • John DeFrancis. The Chinese Language: Fact and Fantasy (1984), p.56. «To call Chinese a single language composed of dialects with varying degrees of difference is to mislead by minimizing disparities that according to Chao are as great as those between English and Dutch. To call Chinese a family of languages is to suggest extralinguistic differences that in fact do not exist and to overlook the unique linguistic situation that exists in China.»
  2. Китайский язык // БРЭ. Т.14. М.,2009.
  3. Summary by language size (англ.) // Lewis, M. Paul (ed.), 2009. Ethnologue: Languages of the World, Sixteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International.
  4. Асаблівасці кітайскай іерагліфікі
  5. Norman, Jerry (1988), Chinese, Cambridge: Cambridge University Press, ISBN 978-0-521-29653-3.
  6. Алексахин А. Н. Теоретическая фонетика китайского языка. Базовый курс теоретической фонетики современного китайского языка путунхуа. Москва: Восточная книга, 2011. — С. 342. — 1 −342 с. — ISBN 978-5-7873-0541-8.
  7. Кітайская мова // Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. С. 311.
  8. «What is the Chinese language?» The Economist, Dec 13th 2011

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Солнцев В. М. Китайский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 225—226.
  • Кітайская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 311. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (Т. 8).
  • Юань Дзя-хуа. Диалекты китайского языка / Под ред. проф. Г.П. Сердюченко. — М.: Наука, 1965. — 55 с. — 1 200 экз.
  • Курдюмов В. А. Курс китайского языка. Теоретическая грамматика. — М.: Цитадель-трейд, Лада, 2005. — 576 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-9564-0015-3.
  • Духовная культура Китая: энциклопедия в 5 т. М., 2006 — Т. 3. Литература. Язык и письменность. 2008. 727 с.
  • Завьялова О. И. Большой мир китайского языка. М.: Восточная литература, 2010. 287 c. ISBN 978-5-02-03-6434-9.
Практычная літаратура
  • Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік = 汉白白汉词典 / Я. В. Волкава, А. В. Камінская, І. Л. Капылоў, У. А. Кошчанка, Г. І. Кухарэнка, С. В. Ліпніцкая, Г. С. Харланава / пад. навук. рэд. І. Л. Капылова. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2021
  • Кожевников И. Р. Словарь привычных выражений современного китайского языка. М., 2005.
  • Войцехович И. В. Практическая фразеология современного китайского языка. М., 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
кітайскай