Кітайска-Усходняя чыгунка
Кіта́йска-Усхо́дняя чыгу́нка (КУЧ) (да 1917 года — маньчжурская дарога, са жніўня 1945 года — Кітайская Чанчуньская чыгунка, з 1953 — Харбінская чыгунка) — чыгуначная магістраль, якая праходзіла па тэрыторыі Маньчжурыі і злучала Чыту з Уладзівастокам і Порт-Артурам. Дарога пабудавана ў 1897—1903 гг., як паўднёвая галіна Транссібірскай магістралі (de facto). Належала Расіі і абслугоўвалася яе падданымі. Будаўніцтва дарогі было крокам па павелічэнню ўплыву Расійскай імперыі на Далёкім Усходзе, умацаванню расійскай ваеннай прысутнасці на берагах Жоўтага мора. Аднак паражэнне ў вайне з Японіяй паставіла крыж на ўсіх гэтых намаганнях і спадзяваннях.
22 кастрычніка 1928 года з Кітая былі высланы ўсе савецкія служачыя КУЧ.
12 кастрычніка — 22 снежня 1929 года — выбухнулі баявыя дзеянні паміж Кітаем і СССР.
21 жніўня 1937 года быў падпісаны савецка-кітайскі дагавор аб ненападзе.
Дарога была перададзена Кітаю 31 снежня 1952 года.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аблова Н. Е. КВЖД и российская эмиграция в Китае. — М.: Русская панорама, 2004. — 432 с. — ISBN 5-93165-119-5.
- «Китайско-Восточная железная дорога» в Энциклопедии Забайкалья.
![]() |
Кітайска-Усходняя чыгунка на Вікісховішчы |
---|