Кітайскія дамены верхняга ўзроўню

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
.中国
Увядзенне 2002
Тып дамена Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус Актыўны
Вэб-сайт cnnic.cn

.中国, .中國 (кіт. спрошч. 中国, трад. 中國 , «Кітай»), .公司 («кампанія») і .网络 («сець») — нацыянальныя дамены верхняга ўзроўню для КНР. Былі ўведзены на тэрыторыі Кітая ў 2002 годзе, аднак не былі зарэгістраваныя ў ICANN, замест гэтага запісы пра іх былі ўнесены ў каранёвую зону кітайскіх DNS сервераў. Такім чынам, атрымаць доступ да сайтаў, якія выкарыстоўваюць кітайскія дамены верхняга ўзроўню, звонку КНР было магчыма толькі праз ручное ўвядзенне адпаведных DNS-сервераў[1][2][3].

25 чэрвеня 2010 года ICANN ухваліла выкарыстанне даменаў верхняга ўзроўню з кодам краіны .中国 і .中國 (піньінь Zhōngguó). Яны былі дададзены ў DNS у ліпені 2010 года.

Прыкладна ў гэты ж час CNNIC прапанавала кітайскія даменныя імёны .公司 (адпавядае дамену ".com", піньінь gōngsī) і .网络 (".net", піньінь wǎngluò), але яны дагэтуль не прызнаныя ICANN.

Тэхнічная магчымасць для ўвядзення даменаў на мовах, у якіх не выкарыстоўваецца лацінка, з'явілася з увядзеннем Інжынерным саветам Інтэрнэту IETF адпаведных стандартаў. Такім чынам імёны даменаў другога ўзроўню ў Кітаі могуць мець як кітайскія іерогліфы, так і лацінку, лічбы і злучок.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 我国互联网类别域名增至7个 CN下设国防域名 (кіт.). Жэньмінь жыбао (28 лютага 2006). Архівавана 7 ноября 2011 года.
  2. Rebecca MacKinnon. China's New Domain Names: Lost in Translation (англ.).
  3. Steven J. Murdoch. New Chinese TLDs (англ.)