Кітайскія імёны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Кіта́йскія імёны, фармальныя і нефармальныя імёны народа хань і іншых народаў, якія насяляюць тэрыторыю Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Народ хань[правіць | правіць зыходнік]

У культуры народа хань імёны заўсёды складаюцца з дзвюх частак: прозвішча ці сямейнае імя "" (пін. xìng), і ўласнае імя "" (пін. míng; гл. таксама ніжэй). Пры запісе і ў практычным выкарыстанні прозвішча заўсёды папярэднічае імю ўласнаму.

Практычна ўсе прозвішчы народу хань аднаскладовыя, рэдка — двускладовыя. У гісторыі бытавалі некалькі тысяч прозвішчаў, мяркуецца, што ў канцы 20 ст. у шырокім ужытку былі некалькі соцень. Жанчыны народу хань у старажытнасці традыцыйна карысталіся прозвішчамі, сваім і мужа, складзенымі разам.

Імёны ўласныя ў старажытнасці былі пераважна аднаскладовымі, у канцы 20 ст. — двускладовымі. У старажытнасці мужчыны маглі мець некалькі імёнаў уласных, і апроч імя "" (пін. míng) маглі таксама карыстацца імем "" (пін. zì), якое прыймалася пры дасяганні мужчынскага ўзросту, і "" (пін. hào), якое прыймалася пазней у жыцці. Кожнае з гэтых імёнаў мела ўласны абсяг выкарыстання, які вызначаўся культурнымі ўмовамі канкрэтнага гістарычнага перыяду. Такім чынам, той самы чалавек мог быць вядомым пад трыма рознымі спалучэннямі прозвішча і ўласных імёнаў. У канцы 20 ст. у культуры хань карыстаюцца толькі ўласным імем "мінь".

Нефармальныя імёны[правіць | правіць зыходнік]

У нефармальныя імёны залічваюцца пісьменніцкія і артыстычныя псеўданімы, будысцкія, тааісцкія і хрысціянскія імёны, мянушкі і пад. Для такіх імёнаў не існуе фармальных правілаў, і яны могуць мець самыя разнастайныя формы, колькасць складоў і г.д. Звычайна, дзеля патрэб нармавання іх запісу, нефармальныя імёны падзяляюцца на дзве галоўныя групы: такія, якія нагадваюць структурай (колькасцю частак, складоў і пад.) фармальныя, сапраўдныя імёны і такія, якія не маюць такога падабенства.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Yin Binyong. Chinese Romanization: Pronunciation and Orthography. — Translated and edited by Mary Felley. — Sinolingua, 1990. — часткова ў Сеціве.