Кітайскі свет
Кітайскі свет (у англасаксонскай традыцыі сінасфера, sinosphere) — кітайская культурная сфера як сукупнасць тых краін Усходняй Азіі, чыя культура і пісьмо фармаваліся пад уплывам кітайскіх (ханскіх) узораў. Для краін кітайскай культурнай сферы (у адрозненне, скажам, ад краін індыйскай культурнай сферы) характэрна выкарыстанне розных варыянтаў іерогліфічнага пісьма. Да ліку краін кітайскага свету адносяць Унутраны Кітай (з Тайванем), Карэю, Японію, В'етнам, часам таксама Сінгапур і Малайзію. Ля вытокаў паняцця стаяў амерыканскі мовазнавец Джэймс Мэтысаф.
Развіццё сінасферы адбывалася пад уплывам не толькі Кітая, але і суседніх дзяржаўных утварэнняў. Важным перыядам у яе развіцці стала дынастыя Тан, калі кітайская дзяржава ўпершыню апынулася акружана суседскімі краінамі з блізкім узроўнем цывілізацыі (Наньчжаа, карэйскія царствы і інш).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ankerl, Guy. Global communication without universal civilization. INU societal research. Vol.1: Coexisting contemporary civilizations : Arabo-Muslim, Bharati, Chinese, and Western. Geneva: INU Press. ISBN 2-88155-004-5.
- Developments, Exchanges, and Conflicts Between Eastern and Western Civilizations Архівавана 17 чэрвеня 2006., Professor Lin Binye, East China Normal University, delivered 20 February 2002 at North Point Teachers Centre, Hong Kong (primary source material for the History and Culture subject curriculum developments, Education and Manpower Bureau, Hong Kong Special Administrative Region Government; Chinese)
- Chinese Cultural Sphere and the Use of Chinese Characters, Zhe Shiya, Lianhe Zaobao, 24 June 2004, Singapore (in Chinese)
- Export of Chinese Culture and Balance of Power in the World Архівавана 29 красавіка 2013., Shinfeng, People's Daily, 28 March 2006, Beijing (in Chinese)