Кітсекюла (прыпыначны пункт)
Выгляд
| Прыпыначны пункт | |
| Кітсекюла | |
|---|---|
| Талін — Нарва | |
| Eesti Raudtee | |
| | |
| Дата адкрыцця | 10 лістапада 2008 |
| Код у АСКЧТ | 081421 |
Кітсекюла (эст.: Kitseküla) — прыпыначны пункт у Таліне, Эстонія. Знаходзіцца на лініі Талін — Нарва.
На прыпынку Кітсекюла размешчаны два нізкія пероны і два пуці. На прыпынку спыняюцца пасажырскія цягнікі Elron усходняга кірунку.
Прыпыначны пункт Кітсекюла быў адкрыты 10 лістапада 2008 года і быў пабудаваны ў рамках праекта Еўрапейскага фонду рэгіянальнага развіцця. Каля пралягае лінія трамвая з прыпынкам 3 і 4 маршрутаў.