Кітуба
Выгляд
| Кітуба | |
|---|---|
| Саманазва | Munukutuba, Kituba |
| Краіны | Рэспубліка Конга, Дэмакратычная Рэспубліка Конга |
| Рэгіёны | Цэнтральная Афрыка |
| Афіцыйны статус |
|
| Агульная колькасць носьбітаў | 5,4 млн (2012) |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
|
Нігера-кангалезская макрасям'я
|
|
| Пісьменнасць | лацінка |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-3 | mkw, ktu |
Кіту́ба (саманазвы: Munukutuba, Kituba) — крэольская мова, распаўсюджаная на захадзе Цэнтральнай Афрыкі, афіцыйная мова Рэспублікі Конга. Колькасць носьбітаў — каля 5,4 млн чалавек.
Сфарміравалася ў выніку кантактаў народа конга з іншымі народамі банту. Мае таксама запазычанні з еўрапейскіх моў.
У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ўжываецца ў якасці афіцыйнай тая ж форма мовы, але яна носіць назву кіконга.