Кітчэнер
Выгляд
| ||||||||||||||||||||||
Кітчэнер (англ. Kitchener) — горад у Канадзе, у правінцыі Антарыа. Назва горада часта ўжываецца разам з назвай суседняга ўніверсітэцкага горада Уотэрлу, яго горада-спадарожніка.
Насельніцтва Кітчэнера складае 219853 жыхара (па стане на 1 ліпеня 2008).
Заснаваны нямецкімі перасяленцамі-менанітамі ў канцы XVIII стагоддзя.
У горадзе знаходзіцца муніцыпалітэт раёна Ватэрлоа.
Да 1916 горад называўся Берлін, у ім жыло шмат перасяленцаў з Германіі. Уплыў нямецкай культуры адчуваецца ў жыцці горада да гэтага часу. У 1916 годзе Берлін быў перайменаваны ў гонар фельдмаршала Герберта Кітчэнера.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Canada 2021 Census
- ↑ Kitchener Zip Codes: Canada Праверана 20 жніўня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 313. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).