Кіт Келаг
| Кіт Келаг | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Joseph Keith Kellogg Jr. | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Майкл Флін[d] | ||||||
| Пераемнік | Герберт Мак-Мастэр | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
12 мая 1944 (82 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | ваенны і дыпламат | ||||||
| Род войскаў | Армія ЗША | ||||||
| Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Джозеф Кіт Келаг-малодшы (англ.: Joseph Keith Kellogg Jr.; нар. 12 мая 1944, Дэйтан, Агая) — дзяржаўны служачы ЗША, генерал-лейтэнант арміі ЗША у адстаўцы. У пераходнай камандзе 45-га прэзідэнта ЗША Дональда Трампа (яго першы прэзідэнцкі тэрмін, 2016) Келаг адказваў за пытанні абароннай палітыкі. З 20 студзеня 2017 года — адказны сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы ЗША. З 13 па 20 лютага 2017 года выконваў абавязкі саветніка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы пасля адстаўкі Майкла Фліна.
Ветэран амерыканскіх Узброеных сіл, былы дэсантнік. Удзельнік ваенных ўварванняў ЗША ў В’етнам, Грэнаду (1983), у Ірак — «Шчыт пустыні» і «Бура ў пустыні» (1990—1991).
27 лістапада 2024 года абраны 47-ы прэзідэнт ЗША Трамп вылучыў яго кандыдатуру на пасаду спецпасланніка па РФ і Украіне[1]. З 20 студзеня да 15 сакавіка 2025 года спецпасланнік ЗША па Расіі і Украіне. З 15 сакавіка 2025 года спецпасланнік ЗША па Украіне.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ранняе жыццё і ваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]Келаг нарадзіўся ў Дэйтане, штат Агая, у сям’і Хелен (Кастэла) і Джозефа Кейта Келага[2]. У 1961 годзе ён атрымаў дыплом сярэдняй школы політэхнічнага інстытута Лонг-Біч[3]. Прызваны ў войска праз Корпус падрыхтоўкі афіцэраў запасу ва Універсітэце Санта-Клары ў якасці пяхотнага афіцэра. Падчас службы атрымаў ступень магістра ў галіне міжнародных адносін ва Універсітэце Канзаса. Пазней працягнуў вывучаць кіраванне вышэйшага звяна і дыпламатыю ў ваенным каледжы арміі ЗША.
Падчас Вайны ў В’етнаме ён служыў у 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі[4] і, атрымаўшы кваліфікацыю афіцэра спецназа арміі ЗША, быў саветнікам па спецназу ў камбоджыйскай арміі. Менавіта падчас свайго знаходжання ў В’етнаме Келаг атрымаў срэбраную зорку, бронзавую зорку з эмблемай «V» і Паветраны медаль з эмблемай «V».
У 1980 годзе тагачасны падпалкоўнік Келаг камандаваў 1-м батальёнам 504-га парашутна-пяхотнага палка і стаў першым падраздзяленнем лёгкай пяхоты, пераведзеным у Нацыянальны навучальны цэнтр Форт-Ірвін (NTC), размешчаны ў пустыні Махавэ.
Келаг камандаваў 3-й брыгадай 7-й пяхотнай дывізіі падчас аперацыі «Правая справа» (1989—1990).
Падчас аперацыі «Бура ў пустыні» з 1990 па 1991 год Келаг служыў начальнікам штаба 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі, а затым памочнікам камандзіра дывізіі. Пасля Келаг быў абраны камандуючым Камандавання спецыяльных аперацый у Еўропе (SOCEUR). У 1996 годзе прыняў камандаванне 82-й паветрана-дэсантнай дывізіяй і сышоў у адстаўку з арміі ў 2003 годзе ў званні генерал-лейтэнанта пасля службы ў якасці J6, дырэктара па камандаванні, кіраванні, камунікацыях і кампутарах для Узброеных Сіл ЗША пры Аб’яднаным камітэце начальнікаў штабоў.
Келаг знаходзіўся ў Пентагоне падчас тэрарыстычных актаў 11 верасня 2001 года. Пасля крушэння рэйса 77 American Airlines у Пентагон Келаг прыняў на сябе адказнасць за альтэрнатыўны камандны пункт у комплексе Raven Rock Mountain разам з намеснікам міністра абароны ЗША Полам Вулфавіцам.
Са снежня 2003 па 2004 год, пасля выхаду на пенсію, займаў кіруючую пасаду ў часовай адміністрацыі кааліцыі (CPA)[5]. Келагу было прапанавана заняць пасаду галоўнага аперацыйнага дырэктара CPA ў Багдадзе, пераходнага ўрада Ірака, пасля ўварвання ЗША ў гэтую краіну ў 2003 годзе і падпісання Загаду № 2 Часовай адміністрацыі кааліцыі, які расфармаваў іракскую армію. У гэты час Келагу, які мае рэпутацыю «экспедытара», вядомага тым, што ён прарываецца скрозь бюракратычную валакіту, было даручана забяспечыць хуткасць і дысцыпліну ў ходзе маштабнага працэсу рэканструкцыі[6]. Пасля службы ў CPA Келаг быў узнагароджаны медалём Міністэрства абароны за выдатныя заслугі перад грамадствам.
Прыватны сектар
[правіць | правіць зыходнік]Пасля выхаду на пенсію далучыўся да Oracle Corporation у якасці саветніка яе аддзела ўнутранай бяспекі. Працаваў у Cubic Corporation, а раней у Caci International Inc. са студзеня 2005 года[7].
Дзейнасць у адміністрацыі Трампа
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2016 года быў прызначаны саветнікам у замежнай палітыцы тагачаснага кандыдата ў прэзідэнты Дональда Трампа. Трамп прызначыў Келага адказным за групу дзеянняў прэзідэнцкага пераходнага агенцтва па абароне. 15 снежня 2016 года было абвешчана, што Келаг будзе прызначаны начальнікам штаба і Выканаўчым сакратаром Савета Нацыянальнай Бяспекі ЗША абраным прэзідэнтам Дональдам Трампам[8].
13 лютага 2017 года, пасля адстаўкі саветніка па нацыянальнай бяспецы Майкла Фліна, стаў выканаўцам абавязкаў саветніка па нацыянальнай бяспецы на час прызначэння сталай замены[9]. Прэзідэнт Трамп правёў сумоўе з Келагам і трыма іншымі кандыдатамі, каб вызначыць, хто на пастаяннай аснове зойме пасаду саветніка па нацыянальнай бяспецы. У канчатковым выніку гэтая пасада дасталася Х. Р. Макмастэру.
У красавіку 2018 года віцэ-прэзідэнт Майк Пенс абраў Келага на пасаду свайго саветніка па нацыянальнай бяспецы[10][11][12].
Падчас скандалу Трампа і Украіны, які прывёў да спробы прыбраць Трампа праз імпічмент (і наступнаму апраўданню), Келаг заявіў, што «не пачуў нічога няправільнага або неналежнага» у размове Трампа з прэзідэнтам Украіны[13].
26 жніўня 2020 года выступіў на рэспубліканскім нацыянальным з’ездзе[14].
Падчас нападу на Капітолій ЗША ў 2021 годзе Келаг абараняў рашэнне Пенса не пакідаць Капітолій. Пакуль Сакрэтная служба спрабавала прымусіць Пенса з’ехаць у больш бясьпечнае месца, Пенс настаяў на тым, каб застацца. Келаг ясна даў зразумець, што Пенс застанецца, нават калі яму прыйдзецца застацца на ўсю ноч[15]. Келаг разглядаецца як «ключавы сведка» у Камітэце па нападзе 6 студзеня, бо ён быў з Трампам у Белым доме, калі адбыўся напад. Даў паказанні пад прысягай Камітэту ў снежні 2021 года[16], заявіўшы ім, што супрацоўнікі апарата прэзідэнта заклікалі прэзідэнта прыняць неадкладныя меры для падаўлення беспарадкаў, але ён адмовіўся[17].
У чэрвені 2024 года Келаг і Фрэд Флейц, якія абодва працавалі ў апараце Савета нацыянальнай бяспекі Трампа, прадставілі Трампу падрабязны план для спынення вайны паміж Расіяй і Украінай. План меў на ўвазе, што Злучаныя Штаты паведамяць Украіне, што яна атрымае больш амерыканскай вайсковай дапамогі толькі ў тым выпадку, калі яна ўступіць у мірныя перамовы з Расіяй, і што спыненне агню будзе заснаванае на існых лініях фронту[18].
Другі тэрмін Трампа (з 2025)
[правіць | правіць зыходнік]19 лютага 2025 года Кіт Келог упершыню наведаў Украіну. Падчас візіту ён сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім[19].
13 сакавіка быў адхілены ад перамоваў па Расіі і Украіне з-за пазіцыі Масквы і страты актыўнага ўдзелу ва ўрэгуляванні крызісу[20].
15 сакавіка быў прызначаны на новую пасаду — спецыяльнага пасланніка ЗША ў пытаннях Украіны[21].
21 чэрвеня 2025 года Кіт Келаг на чале амерыканскай дэлегацыі наведаў Мінск, дзе правёў перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. У склад дэлегацыі таксама ўваходзіў яго намеснік Джон Коўл. Паводле афіцыйнай інфармацыі, абмяркоўваліся міжнародная бяспека, сітуацыя ва Украіне і двухбаковыя адносіны паміж ЗША і Беларуссю[22]. Сам Келаг пазней пракаментаваў, што галоўнай тэмай былі намаганні прэзідэнта Трампа па спыненні вайны ва Украіне[23].
Вынікам візіту стала вызваленне з беларускіх турмаў 14 палітычных зняволеных, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага і журналіста Ігара Карнея. Вызваленыя былі неадкладна дэпартаваны ў Літву[24]. Паводле інфармацыі СМІ, перамовы ЗША з Беларуссю праходзілі ў некалькі этапаў і былі накіраваны на выкарыстанне Лукашэнкі як канала сувязі з Крамлём[25].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Что известно о Ките Келлоге, назначенном спецпосланником США по России и Украине (руск.). Российская газета (28 лістапада 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2024. Праверана 22 студзеня 2025.
- ↑ Joseph Keith Kellogg (B. 1944) – Ohio Birth Index, 1908–2011(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2017. Праверана 25 снежня 2016.
- ↑ Pres. Trump Taps Retired Gen'l Keith Kellogg – With Long Beach Family Ties – As Interim Nat'l Security Advisor. www.lbreport.com. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2023. Праверана 14 лютага 2017.
- ↑ Gal Perl Finkel, «US National Security Adviser Faces Challenges at Home and Abroad» Архівавана 13 кастрычніка 2017., The Jerusalem Post, February 22, 2017.
- ↑ RNC speakers: What to know about Keith Kellogg. Fox News (26 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2023. Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ Hendren, John. In the effort to rebuild Iraq, Keith Kellogg's job is to keep things moving. Los Angeles Times (20 снежня 2003).
- ↑ S & P Global. Company Overview of Cubic Corporation. Bloomberg website Архівавана 24 сакавіка 2016. Retrieved February 14, 2017.
- ↑ President-Elect Donald J. Trump Announces Key Leadership Appointments for the National Security Council(недаступная спасылка). Trump Transition (15 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2017. Праверана 15 снежня 2016.
- ↑ National Security Adviser Michael Flynn resigns. The Hill (13 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2024. Праверана 14 лютага 2017.
- ↑ Pence Names Keith Kellogg as Top National Security Adviser. Bloomberg News (23 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2018. Праверана 27 красавіка 2018.
- ↑ Pence Picks Kellogg to Serve as National Security Adviser. Voice of America (from the Associated Press) (23 красавіка 2018). Праверана 27 красавіка 2018.
- ↑ The Backstory on Pence's Decision to Bring on Keith Kellogg. Axios (24 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2022. Праверана 27 красавіка 2018.
- ↑ Vice president's national security adviser pushes back on Williams' impeachment testimony(нявызн.). PBS NewsHour (19 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2024. Праверана 4 верасня 2020.
- ↑ Pence national security adviser Keith Kellogg: "Trump is no hawk". Axios (27 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2022. Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ The Washington Post, "Anthony Ornato has repeatedly disputed key White House conversations, "June 30, 2022 Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2022. Праверана 26 чэрвеня 2025.
- ↑ CNN, "January 6 committee has 'firsthand' knowledge of Trump’s behavior during the riot from multiple sources, " January 3, 2022 Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2022. Праверана 26 чэрвеня 2025.
- ↑ Select Committee to Investigate the January 6th Attack on the United States Capitol. Letter to Ivanka Trump, January 20, 2022 Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022. Праверана 26 чэрвеня 2025.
- ↑ Exclusive-Trump handed plan to halt US military aid to Kyiv unless it talks peace with Moscow. Reuters. 2024-06-25. Архівавана з арыгінала 2024-10-06. Праверана 2024-11-28.
- ↑ Кит Келлог и Владимир Зеленский встретились в Киеве // golosameriki.com. — 2025. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2025.
- ↑ NBC: Трамп отстранил Келлога от переговоров по просьбе РФ (руск.). Deutsche Welle (14 сакавіка 2025). Праверана 16 сакавіка 2025.
- ↑ Trump limits Kellogg's role to Ukraine envoy after Russian complaints (англ.). Reuters (15 сакавіка 2025). Праверана 16 сакавіка 2025.
- ↑ Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам. Наша Ніва (21 чэрвеня 2025). Праверана 15 лютага 2026.
- ↑ Кіт Келаг пракаментаваў свой візіт у Мінск. Наша Ніва (23 чэрвеня 2025). Праверана 15 лютага 2026.
- ↑ Сёння было вызвалена 14 палітвязняў. Наша Ніва (21 чэрвеня 2025). Праверана 15 лютага 2026.
- ↑ «Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам. Наша Ніва (8 жніўня 2025). Праверана 15 лютага 2026.
- Нарадзіліся 12 мая
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Дэйтане
- Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
- Узнагароджаныя медалём «За выдатныя заслугі» (ЗША)
- Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём Міністэрства абароны ЗША «За выдатную службу»
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны»
- Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя Паветраным медалём (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём «За службу нацыянальнай абароне»
- Узнагароджаныя медалём «За службу ў В’етнаме»
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
- Асобы
- Дыпламаты ЗША