Перайсці да зместу

Кіт (фільм, 2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
КітM:
англ.: The Whale
Жанры драматычны фільм і psychological drama film[d]
Рэжысёр
Прадзюсары
На аснове The Whale[d]
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Protozoa Pictures[d]
Працягласць 117 хв.[3][4]
Бюджэт 3 000 000 $
Зборы 17 233 000 $[5]
Краіна
Мова англійская
Год 4 верасня 2022, 11 верасня 2022[1], 9 снежня 2022[1] і 16 лютага 2023[2]
IMDb ID 13833688
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Кіт» (англ.: The Whale) — мастацкі фільм 2022 года рэжысёра Дарэна Аранофскі. Галоўныя ролі выканалі Брэндан Фрэйзер, Сэдзі Сінк, Хонг Чау, Саманта Мортан, Тай Сімпкінс.

Прэм’ера фільма адбылася 4 верасня 2022 года на 79-м Венецыянскім кінафестывалі. Фільм выйшаў у абмежаваны пракат у ЗША 9 снежня 2022 года, а 21 снежня — у шырокі пракат. Па ўсім свеце фільм сабраў 57.6 мільёна долараў пры бюджэце ў 3 мільёны. Фільм выклікаў неадназначную рэакцыю: хаця крытыкі высока ацанілі ігру акцёраў, асабліва Фрэйзера і Чау, яны засталіся незадаволеныя тым, як у карціне паказана барацьба з атлусценнем.

За выкананне галоўнай ролі Фрэйзер атрымаў прэмію «Оскар», прэмію «Выбар крытыкаў» і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША як найлепшы акцёр. Фільм таксама быў узнагароджаны «Оскарам» за найлепшыя грым і прычоскі, а Чау была намінавана на «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога плана.

Некалькі гадоў таму Чарлі страціў каханага чалавека і зараз лечыць душэўную рану стыхійным абжорствам. Ён хаваецца ад свету за дзвярыма і гардзінамі і чорным квадрацікам у Зуме, а сам больш падобны на кіта, чым на чалавека — з-за паўмятровага слою тлушчу, які пагражае яму хуткім інфарктам і смерцю. У працоўныя гадзіны ён вядзе анлайн-семінары па акадэмічным пісьме, а ў вольны час шоргае на хадунках з аднаго пакоя ў іншы і — калі прыхоплівае сэрца — перачытвае таямнічае эсэ пра «Мобі Дзіка». Аўтар сачынення прызнаецца, што цяжэй за ўсё яму даліся раздзелы-адступленні з апісаннямі кітоў, якія, маўляў, адцягваюць увагу чытача ад сумнага сюжэту. Раз-пораз да пустэльніка наведваюцца баявая медсястра Ліз, нялоўкі місіянер Томас і цынічная дачка Элі, якую Чарлі калісьці кінуў і з якой зараз адчайна спрабуе прымірыцца.

Акцёрскі склад

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 верасня 2022.
  2. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 16 снежня 2022.
  3. Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 20 сакавіка 2023.
  4. https://www.jpbox-office.com/fichfilm.php?id=22292&view=2
  5. https://www.jpbox-office.com/fichfilm.php?id=22292&view=1