Кішка (страва)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кішка
Kishke.jpg
Кампаненты
Асноўныя
Commons-logo.svg Кішка на Вікісховішчы
Яўрэйская кішка з соусам

Кішка — старадаўняя традыцыйная беларуская страва.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У адвараныя або сырыя крупы (як правіла грэчку, радзей ячныя або рысавыя) дадаюць тлушч, скваркі, прыправы і свежую свіную кроў, перамешваюць і кладуць (або наліваюць) у тоўстыя кішкі, пякуць на бляхах або абварваюць, а потым падпякаюць. Часам замест круп кладуць муку. Свежая кроў у хатніх умовах даступная толькі пад час забіцця свінні, таму гэта сезонная страва. Прамысловасць магла б рабіць яе цэлы год, але тая крывяная кілбаса, якая прадаецца ў крамах, мае мала агульнага са шматвекавой беларускай традыцыяй. Зусім не так у Польшчы, дзе традыцыйная крывяная кілбаса (там яе называюць кашанка) даступная ўсюды і заўсёды. Яна мае дыяметр каля 5 см і даўжыню з далонь, чорнафіялетавага колеру.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле легенды, прозвішча даўняга магнацкага роду Кішак паходзіць ад таго, што заснавальнік, ці то Пётр, ці то Станіслаў (15 ст.), вельмі любіў такую кілбасу. Літоўцы называюць яе vėdarai, што азначае «кішкі» — зрэшты, множны лік як варыянт назвы нярэдкі і ў Беларусі. Вядомы варыянт кішкі з грэчаскай крупой, але без крыві — з варанай свінінай.

У 19 стагоддзі, калі шырокае распаўсюджанне бульбы выклікала рэвалюцыю ў харчаванні беларусаў, з’явіўся новы тып кішкі — кілбаса з таркаванай бульбы са свінымі скваркамі. Паступова словам кішка пачалі называць пераважна такі тып кілбасы, а традыцыйную з крыві і грэчкі — болей крывянка, хаця нельга сказаць, што такі падзел праводзіўся паслядоўна. Новы тып кішкі шырока распаўсюдзіўся ў Беларусі і Літве, а ад нас трапіў і ў Польшчу — як тыповая «крэсовая» страва. У старажытным Супраслі, калісьці цытадэлі беларускай культуры, штогод у маі—чэрвені праводзіцца Чэмпіянат свету ў прыгатаванні бульбяной кішкі і бульбяной бабкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]