Казімір Вікенцьевіч Камейша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з К. В. Камейша)
Казімір Вікенцьевіч Камейша
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 снежня 1943(1943-12-04) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, рэдактар
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Казімір Вікенцьевіч Камейша (4 снежня 1943, вёска Малыя Навікі, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў завочнае беларускае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі (1963—1966), быў літсупрацоўнікам валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» (1967—1968). З 1968 г. — старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1979—1981 гг. працаваў у часопісе «Полымя», з 1981 — у часопісе «Вясёлка». У 1988—? гг. — рэдактар аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць». Пазней працаваў у часопісе «Полымя» і альманаху «Вожык».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Восеньскія позвы» (1969), «Мембрана» (1972), «Нектар» (1974), «Тут мае вёсны прычалены» (вершы і паэмы, 1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярста» (вершы і паэма, 1985), «Пярэймы дня» (вершы і паэмы, 1988), «Лінія лёсу» (вершы, 1996).

Выдаў кнігі паэзіі для дзяцей «Гаёўка» (1975), «Буслянка» (1985), «Дзятлава кузня» (1987), «Добры дзень, шафёр» (1988) і кнігу прозы «Духмянае дзіва» (1984).

Перакладаў творы рускіх, славацкіх, і ўкраінскіх пісьменнікаў на беларускую мову.

Аўтар зборніка лірычных запісаў і мініяцюр «Паміж кубкам і вуснамі» (2010).

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]