Кацярына Львоўна Шулаева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з К. Л. Шулаева)
Кацярына Львоўна Шулаева
Дата нараджэння 15 красавіка 1950(1950-04-15) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Кацярына Львоўна Шула́ева (нар. 15 красавіка 1950, Мінск)  — беларускі архітэктар-горадабудаўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1972 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1972 года архітэктар, старшы архітэктар, вядучы архітэктар, галоўны архітэктар у «БелНДІПгорадабудаўніцтва».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года.

Пражывае ў Мінску па Камуністычнай вуліцы, 7.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: генпланы Івянца (1973), Ветрына (1974), Лепеля (1975), Баранавічаў (2004), Пінска (2007), Маларыты (2010), Лунінца, Століна; ПДП жылых раёнаў Маларыты (1976), Оршы (1980); схема генплана і ПДП Крупак (1985). У аўтарскім калектыве: праекты прыгарадных зон Віцебска, Наваполацка, Полацка (1974).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шулаева Екатерина Львовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Шулаева Екатерина Львовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)