Кенет Мак-Мілан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з К. Макмілан)
Кенет Мак-Мілан
англ.: Kenneth MacMillan
Дата нараджэння 11 снежня 1929(1929-12-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1992(1992-10-29)[1][2][…] (62 гады) ці 8 студзеня 1989(1989-01-08)[3] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Deborah MacMillan[d]
Адукацыя
Прафесія харэограф, балетмайстар, артыст балета
Узнагароды
IMDb ID 0534014
Сайт kennethmacmillan.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кенет Мак-Мілан (англ.: Kenneth MacMillan; 11 снежня 1929, г. Данфермлін, Вялікабрытанія — 29 кастрычніка 1992, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі артыст балета і балетмайстар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кенет Мак-Мілан нарадзіўся ў шатландскім мястэчку Данфермлін. Пасля пераезду ў горад Грэйт Ярмаўт ён пайшоў у сярэднюю школу. Пасля таго, як ён прачытаў у часопісе пра балет, ён зацікавіўся мастацтвам і стаў браць урокі ў Філіса Адамса.

Вучыўся ў балетнай школе трупы «Сэдлерс Уэлсбале» (Лондан). У 1946—1948 гадах саліст гэтай трупы. З 1950-х гадоў балетмайстар, у т.л. у Штутгарцкім балеце, Амерыканскім тэатры балета (Нью-Ёрк), Нямецкай гарадской оперы (Заходні Берлін, 1966—1969).

У 1970—1977 гадах дырэктар, з 1977 года мастацкі кіраўнік Каралеўскага балета Вялікабрытаніі.

Памёр Кенет Мак-Мілан падчас прэм’еры адноўленага ім спектакля «Маерлінг».

Харэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе паставіў балет «Рамэа і Джульета» на музыку Сяргея Пракоф’ева з Марго Фонтэйн і Рудольфам Нурыевым у галоўных ролях.

Балеты «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева (1965) і «Манон» на музыку Ж. Маснэ (1974) у яго пастаноўцы ідуць на многіх сцэнах свету.

З іншых пастановак: «Канцэртныя танцы», «Агон», «Пацалунак феі» і «Вясна свяшчэнная[ru]» І. Стравінскага, «Трыяда» на музыку Пракоф’ева, «Поры года» на музыку Дж. Вердзі, «Гларыяна» на музыку Б. Брытэна, «Сфінкс» Д. Міё, «Маерлінг» на музыку Ф. Ліста, «Канец дня» на музыку М. Равеля.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. а б Sir Kenneth MacMillan // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 5 снежня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]