Канстанцін Іванавіч Максімцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з К. Максімцаў)
Канстанцін Іванавіч Максімцаў
Дата нараджэння 20 верасня 1919(1919-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 2004
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр сюжэтна - тэматычная карціна, пейзаж, партрэт, нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Сяргей Аляксандравіч Каўроўскі, Акім Міхайлавіч Шаўчэнка, Леў Мееравіч Лейтман і Іван Восіпавіч Ахрэмчык
Член у
Узнагароды

Канстанцін Іванавіч Максімцаў (Максімцоў) [20 верасня 1919, г. Гомель — 2004, г. Баранавічы] — беларускі мастак – жывапісец.

Кароткая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Гомельскай студыі выяўленчага мастацтва ў С. Каўроўскага (1930–1932), потым у А. Шаўчэнка (1932–1936), і ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1937–1938) у Л. Лейтмана і І. Ахрэмчыка. З 1945 жыў і працаваў у г. Баранавічы.

Ад 1945 браў удзел у савецкіх мастацкіх выстаўках.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1949 г.

Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, карціны, нацюрморта, партрэта. Асноўныя творы: «Жнівень» (1950), «Сакавік» (1953), «Шэры дзень» (1959), «Зіма. Замяло» (1962), «Яблані цвітуць» (1965), «Ранняя вясна» (1970), «Восеньская мелодыя» (1980), «Растае снег» (1982), «Пара веснавая» (1989), «Веснавыя воды» (1989), «Пяшчотная вясна» (1990), «Ціхая ноч» (1997), «Ветраны дзень» (1996-97), а таксама «На Слонімшчыне», «Кастрычнік», «Калгасныя сажалкі», «Квітнеючы май», «Тарфяны масіў», «Наступ на балоты», «Дэпо», «Будаўніцтва калійнага камбіната», «Першынцы Салігорска», «Верасень. Надвячорак», «Надышоў красавік» і інш. Творы адметныя мягкім каларытам, гарманічным суладдзем кампазіцыі і колеравых суадносін, лірычным спакоем.

Працы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, у Брэсцкім краязнаўчым музеі, у прыватных калекцыях шэрагу замежных краін.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • МАКСІМЦОЎ Канстанцін Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 547
  • Максімцаў Канстанцін Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 343. — На беларус. і англ. мовах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]