К (кірыліца)
|
Літара К | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
К, к – дванаццатая літара беларускага алфавіта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай К («кака»), якая ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Κ («капа»). У старабеларускай графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання пэўнага помніка. Абазначала гукі [к], [к’] (камень, кислый). Мела лікавае значэнне «дваццаць». У XVI ст. акрамя рукапіснай формы набыла друкаваную. 3 часоў Ф. Скарыны стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія выбухныя заднеязычныя зычныя гукі [к], [к’]. Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (КНР). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «адзінаццаты» (група «К»), пры лічбавай нумарацыі – дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шрыфт № 8к).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Булич С. К. К // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
