ЛГБТ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Партал: ЛГБТ
Радужны сцяг
ЛГБТ
Гомасексуальнасць
Бісексуальнасць
Гендар · Трансгендарнасць
Гісторыя ЛГБТ
Розныя гістарычныя эпохі
ЛГБТ-арганізацыі
ЛГБТ-правы
Культура
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт
Гомасексуальнасць і рэлігія
Квір-даследаванні
Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн
Сімволіка · Гей-парад · СМІ
Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм
Заканадаўства
Аднаполыя шлюбы і саюзы
Усынаўленне
Прапаганда гамафобіі
Крымінальнае праследаванне
Педэрастыя
Катэгорыі

ЛГБТ (таксама выкарыстовываецца ГЛБТ; англ.: LGBT цi GLBT) — абрэвіятура, якая выкарыстовываецца для абазначэння супольнасці лесбіянак (Lesbian), геяў (Gay), бісексуалаў (Bisexual), і трансгендараў (Transgender). Тэрмін утвораны як абрэвіятура азначаных слоў. Тэрмін выкарыстоўваецца з 90-х гадоў XX стагоддзя і з'яўляецца адаптацыяй абрэвіятуры «ЛГБ», якая ў перыяд сярэдзіны-канца 80-х гадоў стала замяняць слова «гей-супольнасць»[1][2], наконт якога існавала меркаванне, што слова не прадстаўляе ўсіх тых, хто адносіцца да сексуальных меншасцяў[3].

Абрэвіятура стала звычайнай з'явай як самавызначэнне. Яна была прынятая большасцю ў цэнтрах супольнасці сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці і большасцю медыя ў ЗША, а таксама ў некаторых іншых англамоўных краінах.[4][5] Тэрмін выкарыстоўваецца і ў іншых краінах, у якіх мова выкарыстоўвае абрэвіятуру, такіх як Аргентына, Францыя, Турцыя.

Абрэвіятура ЛГБТ заклікана падкрэсліць разнастайнасць сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці на аснове культуры. Яна можа выкарыстоўвацца і для тых, хто не з'яўляецца гетэрасексуальным ці цысгендарным, а не толькі для лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў.[3][6] Для таго, каб прызнаць гэтае ўключэнне, з 1996 года абрэвіятура дадае літару К(Q) для тых, хто ідэнтыфікуе сабе як «квір» (англ. Queer), або «сумняецца» (англ. Questioning) у сваёй сексуальнай ідэнтычнасці - ЛГБТК (англ. LGBTQ).[7] З 1999 інтэрсексуалы (Intersex) прапаноўваюць абрэвіятуру ЛГБТІ (англ. LGBTI)[8], у далейшым аб'яднаную з папярэдняй ЛГБТКІ (англ. LGBTQI). На прыканцы таксама можа дадавацца А ў значэнні асексуалы (Asexual)[9] і П у значэнні пансексуалы (Pansexual)[10]. Іншыя ужываюць абрэвіятуру ЛГБТ+, каб ахапіць спектр гендара і сексуальнасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]



Зноскі

  1. Acronyms, initialisms & abbreviations dictionary, Volume 1, Part 1. Gale Research Co., 1985, ISBN 978-0-81-030683-7.
  2. Factsheet five, Issues 32-36, Mike Gunderloy, 1989
  3. 3,0 3,1 Swain, Keith W. Gay Pride Needs New Direction. Denver Post (21 June 2007). Праверана 5 ліпеня 2008.
  4.  Centerlink. «2008 Community Center Survey Report» . LGBT Movement Advancement Project. Retrieved August 29, 2008.
  5. «NLGJA Stylebook on LGBT Terminology». nlgja.org. 2008.
  6. Shankle, Michael D. (2006). The Handbook of Lesbian, Gay, Bisexual, and Transgender Public Health: A Practitioner's Guide To Service. Haworth Press. ISBN 1-56023-496-2.
  7. The Santa Cruz County in-queery, Volume 9, Santa Cruz Lesbian, Gay, Bisexual & Transgendered Community Center, 1996. Books.google.com. 2008-11-01. Retrieved 2011-10-23.
  8. International Lesbian, Gay, Bisexual, Trans and Intersex Association. Британника.
  9. Michael Schulman. Generation LGBTQIA. (9 January 2013).
  10. Ron Suresha. 'Diversities' May Enrich 'LGBTQIAP' Alphabet Soup. The Huffington Post (19 November 2013).