Лаадыка IV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаадыка IV
стар.-грэч.: Λαοδίκη
Нараджэнне 200-я да н.э.
Смерць II стагоддзе да н.э.
Род Селеўкіды[d]
Бацька Антыёх III Вялікі
Маці Лаадыка III
Муж Антыёх IV Эпіфан[d], Селеўк IV Філапатар і Антыёх Малодшы[d]
Дзеці Лаадыка V[d], Дэметрый I Сатэр, Antiochus V[d], Лаадыка VI[d], Ніса[d] і Antiochus[d]
Дзейнасць манарх

Лаадыка IV — эліністычная прынцэса і кіраўніца Селеўкідскай дзяржавы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я, юныя гады[правіць | правіць зыходнік]

Яе бацькамі былі кіраўнікі дзяржавы Селеўкідаў Антыёх III Вялікі і Лаадыка III[1]. Па бацькаўскай лініі яе дзедам і бабуляй былі Селеўк II Калінік і Лаадыка II, па матчынай — пантыйскі цар Мітрыдат II і яго жонка — селеўкідская прынцэса Лаадыка. Такім чынам, бацькі Лаадыкі былі стрыечнымі сваякамі[2].

Лаадыка нарадзілася і вырасла ў Селеўкідскай дзяржаве, і на востраве Дэлас захавалася прысвечаная ёй ганаровы надпіс[3].

Першы шлюб[правіць | правіць зыходнік]

У 196 годзе да н.э. старэйшы брат Лаадыкі Антыёх быў абвешчаны будучым кіраўніком бацькаўскага царства[4], і ў гэтым жа годзе яны ажаніліся. Гэта падзея стала першым шлюбам паміж братам і сястрой у гісторыі дынастыі[3]. Ад гэтага саюза нарадзілася дачка Ніса, якая стала жонкай пантыйскага кіраўніка Фарнака I[5].

Антыёх III прызначыў сваю дачку ў 193 годзе да н.э. галоўнай жрыцай дзяржаўнага культу, які быў прысвечаны яе памерлай маці Лаадыцы III і размешчаны ў Мідыі[3][5]. Але ў тым жа годзе памёр муж Лаадыкі IV, што стала вялікім горам для яго бацькі і ўсёй сям'і[3].

Другі шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Антыёх III выдаў Лаадыку за сярэдняга брата Селеўка IV Філапатара[5], які стаў суправіцелем бацькі і яго спадчыннікам. Вынікам гэтага саюза стала нараджэнне трох дзяцей: Антыёха, Дэметрыя I Сатэра і Лаадыкі V[5].

У 187 годзе да н.э. памёр Антыёх III, і краіну ўзначалілі Селеўк і Лаадыка. Іх кіраванне доўжылася да 175 года да н.э., калі памёр Філапатар[5].

Незадоўга да смерці Селеўк змог вызваліць свайго брата Антыёха з рымскага палону, але замест яго яму прыйшлося адправіць туды Дэметрыя[6]

Трэці шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гібелі Селеўка IV, Лаадыка выйшла замуж за малодшага брата Антыёха IV Эпіфана, які стаў рэгентам пры яе старэйшым сыне Антыёху. Але ў 170 годзе да н.э. дзіця было забіта па загадзе дзядзькі, які атрымаў у спадчыну прастол. Лаадыка нарадзіла свайму мужу двух дзяцей — Антыёха V і Лаадыку VI. Пасля гібелі Эпіфана краінай стаў кіраваць іх сын[5].

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гібелі Антыёха IV у 164 годзе да н.э., Лісій стаў рэгентам пры малалетнім сыне цара[7]. Але Эпіфан даручыў клопат аб сыне свайму «аднагодку» Філіпу, які прыбыў з Персіі на чале сваёй арміі[8]. Лісій разбіў Філіпа ў 163 годзе да н.э., і атрымаў падтрымку з Рыма за выкананне ўмоў Апамейскага міру.

Пасля гэтага рэгент расправіўся з Лаадыкай IV і яе старэйшай дачкой ад шлюбу з Эпіфанам — удавой цара Кападокіі[9].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • J.D. Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer, BRILL 1997

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]