Вятроўнік вязалісты

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Лабазнік вязалісты)
Jump to navigation Jump to search
Вятроўнік вязалісты
Filipendula-ulmaria.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Filipendula ulmaria (L.) Maxim.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25171
NCBI  57917
EOL  629935
GRIN  t:17105
IPNI  724943-1
TPL  rjp-1024

Вятро́ўнік вязалісты[3] (Filipendula ulmaria) — від кветкавых раслін з роду Вятроўнік (Filipendula) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 60—150[3] см. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, перарывіста-перыстае, з 2—3 парамі бакавых лісцікаў. Кветкі белыя, часам з жаўтаватым адценнем, з 5 пялёсткамі, у густых шчаткападобна-мяцёльчатых суквеццях. Плод — сухі шматарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Вятроўнік вязалісты сустракаецца на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Расце па берагах вадаёмаў, на сырых і забалочаных лугах, балотах, сырых узлесках і палянах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на пустках, у парках і садах, каля дарог. Цвіце ў маічэрвені.

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]