Лабелія Дортмана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лабелія Дортмана
Lobelia dortmanna flower2.jpg
Зігаморфная кветка лабеліі Дортмана
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lobelia dortmanna L., 1753

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   34516
NCBI   368684
EOL   577783
GRIN   t:432638
IPNI   143206-1
TPL   kew-353489

Лабе́лія До́ртмана (Lobelia dortmanna) — рэдкая прыбярэжна-водная расліна роду Лабелія сямейства Званочкавыя (Campanulaceae), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі і Расіі. Вядомая ў Заходняй Еўропе пад назвай водная лабелія (англ.: water lobelia, ням.: Wasser-Lobelie).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Лабелія Дортмана на паштовай марцы Германіі

Травяністая расліна. Каранёвая сістэма махрыстая, моцна развітая. Лісце лінейнае, даўжынёй да 7,5 см, сабранае ў прыкаранёвую разетку, якая знаходзіцца пад вадой. Кветаносныя сцеблы бязлісцевыя альбо пакрытыя шматлікімі дробнымі лускавінкамі, выступаюць над вадой падчас цвіцення і плоданашэння.

Кветкі званочкавай ​формы, бела-блакітныя, радзей белыя ці пурпурныя, сабраны ў друзлы аднабокі пэндзаль на верхавіне сцябла, альбо сядзяць паасобку ў пазухах лісця.

Цвіце ў канцы ліпеня — пачатку жніўня, плоданасіць у жніўні. Плод — сухая прадаўгаватая каробачка, раскрываецца двума створкамі. Насенне дробнае, падоўжана-грудкаватае, распаўсюджваецца ветрам.

Экалагічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў прыбярэжных зонах прэснаводных вадаёмаў на чыстым пясчаным дне на глыбіні 60-80 см. Сустракаецца паасобку альбо невялікімі групамі; скапленняў не ўтварае. З'яўляецца індыкатарам чысціні вады. Можна выказаць здагадку, што магчымае змяненне ўзроўню азёр ўяўляе для яе значную небяспеку[3]. Іншы лімітуючы фактар - забруджванне вадаёмаў[4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Лабелія Дортмана з'яўляецца роднай для халодных умераных абласцей Еўропы: Паўночная, Сярэдняя і Усходняя Еўропа (ад Брытанскіх астравоў і паўночнага захаду Францыі на ўсходзе да паўночнага захаду Расіі) і поўначы Паўночнай Амерыкі (абодва ўзбярэжжы)[5][6].

Рэліктавы від. Усюды рэдкая.

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Гляджу на кветку-матылёк -
лабелія…
Палеская краса,
а святасці ў ёй,
што боязна мне нават дакрануцца.

Аксана Спрынчан. «На Белым возеры…»[7].

Аксана Спрынчан у вершы «На Белым возеры…» згадвае лабелію[8].

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Від Лабелія Дортмана занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі і многіх рэгіёнаў еўрапейскай часткі Расіі, а таксама ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сорокин А. С., Прохорова О. А. Экология, охрана и распространение лобелии Дортмана в Калининском участке южной тайги // Взаимоотношения компонентов биогеоценозов в южной тайге. — Калинин, 1985.
  4. Красная книга. Флора и фауна Архангельской области (руск.) 
  5. Flora Europaea: Lobelia dortmanna
  6. Germplasm Resources Information Network: Lobelia dortmanna
  7. Аксана Спрынчан. «На Белым возеры…»
  8. Лабелія Дортмана адзіны від лабеліі ў беларускім Палессі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]